25 красавiка 2024, Чацвер, 10:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Будаўнічыя кампаніі абавязалі пацвярджаць, што яны маюць будаўнікоў

25
Будаўнічыя кампаніі абавязалі пацвярджаць, што яны маюць будаўнікоў

Чарговыя абсурдныя патрабаванні да будаўнічых кампаній прыняў урад.

З 2 траўня ўваходзіць у дзеянне пастанова ўрада № 57, якая ўносіць змены ў парадак правядзення атэстацыі ў будаўніцтве, піша tut.by. Інстытут атэстацыі (спрошчаны аналаг ліцэнзавання) з'явіўся ў Беларусі ў 2014 годзе. Каб юрыдычная асоба або ІП маглі займацца будаўнічай дзейнасцю (у тым ліку быць замоўцам або выканаўцам), паводле агульнага правіла, яны павінны мець атэстат адпаведнасці.

Для атрымання атэстата адпаведнасці прэтэндэнт мае адпавядаць пэўным кваліфікацыйным патрабаванням. Гэта патрабаванні да наяўнасці досведу працы, да колькасці і якасці персаналу і г. д.

— Адной з ключавых змен стаў выяўна пазначаны абавязак уладальнікаў атэстатаў адпавядаць устаноўленым кваліфікацыйным патрабаванням на працягу ўсяго тэрміну дзеяння атэстата (5 гадоў). Заканадаўства прадугледжвае, што неадпаведнасць ўладальніка атэстата адпаведнасці кваліфікацыйным патрабаванням з'яўляецца падставай для спынення яго дзеяння, — каментуе адну з прычын прыняцця пастановы № 57 юрыст практыкі будаўніцтва і нерухомасці юрыдычнай кампаніі Revera Аляксандр Антонаў.

Экспэрт адзначае: не самыя сумленныя арганізацыі могуць адпавядаць гэтым патрабаванням толькі на дзень падачы дакументаў (напрыклад, наймаюць патрэбную колькасць работнікаў, а затым адразу ж звальняюць). А потым спакойна працаваць далей. Кампетэнтнай жа арганізацыі (РУП «Белбудцэнтр») пра гэта не заўсёды хутка становіцца вядома.

З уваходам у дзеянне пастановы № 57 дзяржаве стане прасцей кантраляваць выкананне будаўнічымі кампаніямі кваліфікацыйных патрабаванняў.

— Па-першае, Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва будзе мець права ў кожны час запатрабаваць ад ўладальніка атэстата інфармацыю для пацверджання такой адпаведнасці, і ўладальнік атэстата абавязаны ў месячны тэрмін яе падаць. Па-другое, калі на працягу каляндарнага года такі запыт не паступіў, то ўладальнік атэстата адпаведнасці павінен будзе самастойна штогод у перыяд з 1 снежня да 31 снежня падаваць у РУП «Белбудцэнтр» інфармацыю на 1 снежня аб пацвярджэнні адпаведнасці, — кажа Аляксандр Антонаў. — У выпадку непадачы такой інфармацыі, роўна як і ў выпадку паступлення інфармацыі ў міністэрства ад кантрольных органаў аб парушэнні ўладальнікам атэстата патрабаванняў тэхнічных актаў, будзе прымацца пастанова аб правядзенні пазачарговай атэстацыі. Пры гэтым пазачарговая атэстацыя будзе праводзіцца на месцы знаходжання ўладальніка атэстата за кошт яго сродкаў, што будзе фактычна азначаць кантроль не толькі за «дакументальнай адпаведнасцю» патрабаванням, але і за іх рэальным выкананнем.

Пастановай № 57 ўводзіцца таксама шэраг іншых змен, якія маюць пазітыўна адбіцца на дзейнасці сумленных удзельнікаў будаўнічага рынку. Так, устанаўляецца магчымасць атрымання атэстата адпаведнасці на дзяржаўныя аб'яднання і холдынгі, а таксама ўдакладняюцца крытэрыі для атрымання атэстата адпаведнасці на выкананне функцый генеральнай выканаўчай арганізацыі.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках