29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Брусэлі стартаваў спецсаміт Эўразвяза, прысвечаны Brexit

У Брусэлі стартаваў спецсаміт Эўразвяза, прысвечаны Brexit

На саміце павінны зацвердзіць дырэктывы для перамоваў у Brexit.

У Брусэлі сёння адбудзецца саміт лідараў 27 краінаў Эўрапейскага Звяза, прысвечаны пытанню выхаду Вялікай Брытаніі з ЭЗ, паведамляе сайт Эўрапейскай рады.

На саміце павінны зацвердзіць дырэктывы для перамоваў у Brexit. Кіроўныя прынцыпы вызначаць аснову для перамоваў і агульныя пазіцыі ЭЗ падчас перамоваў.

Праект кіроўных прынцыпаў быў прапанаваны прэзідэнтам Эўрапейскай рады Дональдам Тускам і прэзентаваны дзяржавам-сябрам 31 сакавіка.

Туск таксама запрасіў на саміт галоўнага перамоўніка Эўрапейскага Звяза адносна Brexit Мішэля Барнье, каб пераканацца, што ён "знаёмы з поглядамі кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў".

Нагадаем, 29 сакавіка афіцыйная працэдура выхаду Брытаніі са складу ЭЗ пачалася.

Эўразвяз планаваў пачаць прадметныя перамовы пра выхад Вялікай Брытаніі з ЭЗ з 22 траўня, але цяпер гэты тэрмін перанесены праз аб'яву датэрміновых выбараў у Брытаніі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках