23 красавiка 2024, aўторак, 15:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наймальнікаў абавяжуць браніраваць больш грошай на заробкі

9
Наймальнікаў абавяжуць браніраваць больш грошай на заробкі
ФОТА: TUT.BY

Новы памер утрымання з наймальнікаў сродкаў для выплаты заробкаў вызначаны з 1 траўня.

У Беларусі пры разліку сродкаў, якія падпадаюць пад пералічэнне па-за чаргой плацяжоў на выплату запазычанасці ў заработнай плаце, наймальнікі павінны браніраваць у разліку на аднаго работніка Br 306,53.

Гэты нарматыў выкарыстоўваецца з 1 траўня сёлета, паведамілі БелТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

У адпаведнасці з указам ад 27 лістапада 1995 года №483 "Аб забеспячэнні своечасовай выплаты заработнай платы" з наймальнікаў, якія маюць запазычанасць у выплаце заработнай платы, у бясспрэчным парадку ўтрымліваюцца сумы, адпаведныя 1,5 памеру бюджэту пражыткавага мінімуму для працаздольнага насельніцтва, скарэктаванага на індэкс спажывецкіх коштаў на кожнага супрацоўніка з улікам каэфіцыентаў павышэння тарыфных ставак працоўных у тэхналагічных відах працаў, вытворчасцях і галінах эканомікі.

Бюджэт пражыткавага мінімуму для працаздольнага насельніцтва, вызначаны ў коштах сакавіка 2017 года, складае Br 204,35. Адпаведна 1,5 памеру БПМ для працаздольнага насельніцтва – Br306,53.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках