29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасада ЗША: Мы аддаем пільную ўвагу правам чалавека ў Беларусі

19
Амбасада ЗША: Мы аддаем пільную ўвагу правам чалавека ў Беларусі

У амерыканскай дыпмісіі патлумачылі падаўжэнне прыпынення санкцыяў у дачыненні да беларускіх кампаній.

28 красавіка Міністэрства фінансаў ЗША абвесціла пра падаўжэнне часовага прыпынення дзеяння санкцыяў у дачыненні да дзевяці беларускіх прадпрыемстваў.

У амбасадзе ЗША адзначылі, што прыпыненне дзеяння санкцыяў накіраванае ў першую чаргу на падтрымку эканомікі Беларусі і ўзмацненне яе незалежнасці, паведамляецца на сайце дыпмісіі.

«Мы аддаем пільную ўвагу пытанням мірных сходаў, свабоды аб'яднанняў і свабоды слова. Мы прадаўжаем заклікаць улады Беларусі да ажыццяўлення станоўчых крокаў для паляпшэння сітуацыі ў галіне правоў чалавека і дэмакратыі, а таксама да выканання сваіх абавязальніцтваў паважаць свабоду сходаў і аб'яднанняў, свабоду слова і друку, і іншыя фундаментальныя свабоды, у тым ліку правы журналістаў і праваабаронцаў», – гаворыцца ў паведамленні.

У заяве таксама падкрэсліваецца, што прыпыненне дзеяння санкцыяў накіраванае ў першую чаргу на падтрымку эканомікі Беларусі і ўзмацненне яе незалежнасці. Пра гэта паведамляецца на сайце дыпмісіі.

Нагадаем, напярэдадні ЗША падоўжылі прыпыненне санкцыяў у дачыненні да дзевяці беларускіх прадпрыемстваў – «Беларускі нафтавы гандлёвы дом», «Белнафтахім» і яе філіял у ЗША (Belneftekhim USA), «Белшына», «Гродна Азот», «Гродна Хімвалакно», «Лакафарба» , ААТ «Нафтан», «Полацк Шкловалакно». Пастанова будзе дзейнічаць шэсць месяцаў, да 30 кастрычніка 2017 года.

У першы раз санкцыі былі часткова прыпыненыя ў кастрычніку 2015 года ЗША. Потым гэтая пастанова падаўжалася на шэсць месяцаў у красавіку і кастрычніку 2016 года.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках