20 красавiка 2024, Субота, 2:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь нарэшце ідзе сапраўдная вясна

8
У Беларусь нарэшце ідзе сапраўдная вясна

Надвор'е стане значна лепшым з 1 траўня.

Сіноптыкі сумна пажартавалі, што тым, хто хоча гэтай вясной пагрэцца на сонцы, трэба ехаць у Гомельскую вобласць. Там у гэтыя дні тэмпература блізу +20 градусаў Цэльсія, у Брагіне ўвогуле да +24. Менск такім надвор'ем пахваліцца не можа. Тут холадна, тут дажджы, і невядома, калі ж гэта скончыцца.

Што цікава, красавік быў вельмі халодным, але ў межах нормы. Рэч у тым, што першая дэкада была занадта цёплай – яна ўраўнаважыла сярэднямесячныя паказнікі. А вось канец месяца быў на рэдкасць халодным для большай частцы тэрыторыі Беларусі, і пад гэтымі ж дажджамі, мяркуючы з усяго, мы сустрэнем травеньскія святы.

У Рэспубліканскім гідраметэацэнтры Onliner.by паведамілі, што ў выходныя дні ў Менску крыху пацяплее, але ўсё адно тэмпература для гэтай часіны года занадта нізкая. Сярэднясутачныя паказнікі якраз наблізяцца да +10 (гэта з улікам начных тэмператураў), а ў Менску ў выходныя будзе +4... +6 уначы і +7... +9 градусаў удзень.

З 2-га траўня яшчэ крыху пацяплее – да +10... +12, аднак спецыялісты вымушаныя канстатаваць, што цеплыня закранула Беларусь толькі краёчкам і сышла ў бок Масквы.

Для кіроўцаў сітуацыя ў цэлым не мяняецца, трэба захоўваць пільнасць на дарозе. На мокрым асфальце магчымая страта кіравання, бо счапленне шынаў з дарогай значна горшае. Таму лепш перастрахавацца і знізіць хуткасць, а таксама неабходна выконваць дыстанцыю і пазбягаць рэзкіх манеўраў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках