18 красавiка 2024, Чацвер, 5:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскія марпехі вярнуліся ў Афганістан

Амерыканскія марпехі вярнуліся ў Афганістан
ФОТА: AFP

Пентагон адправіў у правінцыю Гільменд 300 марскіх пяхотнікаў – упершыню пасля заканчэння ваеннай аперацыі NATO ў 2014 годзе.

Група з 300 амерыканскіх пяхотнікаў зноў размешчаная ў афганскай правінцыі Гільменд. Камандавальнік сіламі ЗША і NATO ў Афганістане Джон Нікалсан удзельнічаў ва ўрачыстай цырымоніі, арганізаванай з гэтай нагоды ў суботу, 29 красавіка, паведамляе Нямецкая хваля.

Амерыканскія марпехі прыбылі ў Гільменд яшчэ ў сярэдзіне красавіка без публічнага паведамлення з боку Пентагона. Улады толькі праз тыдзень пацвердзілі гэтую інфармацыю амерыканскім выданням. Вайскоўцы застануцца ў Афганістане на дзевяць месяцаў і будуць трэніраваць і кансультаваць афганскае войска і паліцыю ў барацьбе з баевікамі.

Марпехі ЗША пакінулі сваю базу "Лезернек" у Гільмендзе ў кастрычніку 2014 года ў рамках заканчэння ваеннай місіі NATO ў Афганістане. Неўзабаве пасля гэтага сталі з'яўляцца паведамленні пра тое, што баевікі ісламісцкага руху "Талібан" пачалі актыўна захопліваць тэрыторыі ў гэтай правінцыі. Наконт планаў зноў адправіць туды амерыканскіх марпехаў стала вядома ў студзені 2017 года.

У Афганістане ў рамках місіі навучання і кансультавання мясцовых сілаў бяспекі застаюцца блізу 8,4 тысячы амерыканскіх вайскоўцаў, а таксама яшчэ пяць тысячаў вайскоўцаў з іншых краінаў-удзельніцаў NATO. Амерыканскія марпехі былі аднымі з першых падраздзяленняў арміі ЗША, якія былі накіраваныя ў Афганістан пасля тэрактаў 11 верасня. Некалькі тысячаў марпехаў былі размешчаныя ў правінцыі Гільменд і ўдзельнічалі ў актыўных баявых дзеяннях супраць талібаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках