25 красавiка 2024, Чацвер, 4:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маск паказаў відэа сістэмы падземных тунэляў для хуткасных паездак

13
Маск паказаў відэа сістэмы падземных тунэляў для хуткасных паездак

Заснавальнік SpaceX і Tesla Ілан Маск распавёў новыя дэталі з нагоды яшчэ аднаго свайго праекта – сеткі тунэляў пад зямлёй.

Пра гэта паведамляе Business Insider.

Падчас выступу ў рамках мерапрыемства TED Talk ён таксама паказаў відэазапіс таго, як будзе выглядаць скончаны варыянт ягонага праекта.

Праект ад The Boring Company, заснаванай у канцы 2016 года, з'яўляецца адным з апошніх у Маска. Кіруе працай інжынер SpaceX Стыў Дэвіс.

Папярэдне кампанія хоча стварыць сетку падземных тунэляў у Лос-Анджэлесе.

На апублікаваным відэазапісе паказана, як аўтамабіль пад'язджае да спецыяльнай платформы ля збочыны, якая апускае машыну ўніз. Пасля гэтага сама платформа пачынае рухацца па сістэме тунэляў пад зямлёй.

Хуткасць такой паездкі дасягае 200 км/г. Пры гэтым сам аўтамабіль не рухаецца. У канцы паездкі аўтамабіль таксама падымаюць наверх, адкуль кіроўца ўжо сам едзе па дарозе на паверхні.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках