20 красавiка 2024, Субота, 1:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У гарадах Расеі праходзяць акцыі «Надакучыў» (відэа, онлайн)

14
У гарадах Расеі праходзяць акцыі «Надакучыў» (відэа, онлайн)

У Расеі праходзяць акцыі пратэсту пад назвай «Надакучыў», арганізаваныя рухам «Адкрытая Расея».

У сталіцы сотні супрацоўнікаў праваахоўных органаў вартуюць ля будынка адміністрацыі прэзідэнта, куды актывісты збіраюцца прынесці лісты з патрабаваннем да Уладзіміра Пуціна не ўдзельнічаць у выбарах у 2018 годзе. У Кемераве на акцыі «Надакучыў» затрыманыя блізу 20 чалавек. У Іжэўску, Горна-Алтайску і Новакузнецку затрыманыя арганізатары пратэстаў. Яшчэ ў некалькіх гарадах, напрыклад у Новасібірску і Томску, акцыі ўжо прайшлі.

Радыё Свабода вядзе прамую трансляцыю з акцыі «Надакучыў» у Маскве.

«Адкрытая Расея» Міхаіла Хадаркоўскага анансавала акцыі «Надакучыў» у канцы сакавіка. 26 красавіка расейскія ўлады прызналі зарэгістраваную ў Вялікай Брытаніі арганізацыю «Адкрытая Расея» непажаданай. На наступны дзень у офісе аднайменнага руху ў Маскве прайшоў ператрус.

Сталічная паліцыя раней заклікала грамадзянаў не ўдзельнічаць у акцыі «Надакучыў». У Крамлі заяўлялі, што пратэсты 29 красавіка прывядуць да «законнай рэакцыі ўладаў».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках