25 красавiка 2024, Чацвер, 14:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зінедын Зыдан заклікаў галасаваць супраць Ле Пен

5
Зінедын Зыдан заклікаў галасаваць супраць Ле Пен
ЗІНЕДЫН ЗІДАН
ФОТА З САЙТА SPORT-XL.ORG

Трэба зрабіць усё, каб яна не прайшла, – абвесціў славуты футбаліст.

Вядомы французскі футбаліст, трэнер гішпанскага «Рэала» Зінедын Зыдан заклікаў французаў не галасаваць за Марын Ле Пен.

«Я далёкі ад усіх гэтых ідэй “Нацыянальнага фронту”. Трэба зрабіць усё, каб яны не прайшлі», – абвесціў Зыдан на прэс-канферэнцыі.

У 2002 годзе Зінедын Зыдан таксама заклікаў не галасаваць у другім туры прэзідэнцкіх выбараў за кіраўніка крайне правай партыі, бацькі Марын Ле Пен Жан-Мары Ле Пена. Тады прэзідэнтам Францыі быў абраны Жак Шырак.

У другі тур выбараў прэзідэнта Францыі выйшлі цэнтрыст Эманюэль Макрон і вельмі правая Марын Ле Пен.

Другі тур адбудзецца 7 траўня.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках