18 красавiка 2024, Чацвер, 7:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ядвіга Паплаўская пра прэтэнзіі Ханка: Мяне ледзь інфаркт не хапіў

72
Ядвіга Паплаўская пра прэтэнзіі Ханка: Мяне ледзь інфаркт не хапіў

Знакамітыя артысты выказаліся з нагоды прэтэнзіяў да іх кампазітара Эдуарда Ханка і ягонай забароны на выкананне 5 песняў ягонага аўтарства.

Гаворка ідзе пра пяць кампазіцыяў: «Вы шумiце, бярозы» на словы Ніла Гілевіча; «Шчаслівы выпадак» на словы Ларысы Рубальскай; «Я ў бабулі жыву» на словы Ігара Шаферана; «Завiруха» на словы Генадзя Бураўкіна; «Малінаўкі пачуўшы галасок» на словы Анатоля Папярочнага.

Эдуард Ханок мяркуе, што ягоныя аўтарскія правы «найгрубейшым чынам» парушалі Анатоль Ярмоленка і дуэт Ціхановіча-Паплаўскай.

«Камсамолка» звярнулася да народнага артыста Беларусі Анатоля Ярмоленкі, і ён выказаў сваё меркаванне:

ФОТА: ВІКТАР ГІЛІЦКІ

– Так, у нас была размова з Эдуардам Ханком месяц таму. Ён быў рэзкі, выказаў свае пажаданні... Ёсць цывілізаваныя спосабы выхаду з гэтага канфлікту. Не разумею, навошта ён ладзіць гэтае шоу. Хоча – хай падае ў суд. Навошта кажа: дайце грошай... Я ў гэтым удзельнічаць не хачу і не збіраюся. Што тычыцца песні «Вы шумiце, бярозы» – я выключыў яе з праграмы канцэртаў адразу. Я і так яе рэдка выконваў. Можа, хай цяпер хтосьці іншы спявае, каму Ханок дазволіць. Ён мяне запрашаў на свае творчыя вечары, я заўсёды ўдзельнічаў бясплатна. Цяпер не буду выступаць, каму ад гэтага горш будзе? Вы зразумейце, я ні сварыцца з ім, ні крыўдзіцца на яго не збіраюся. Кожны жыве ў меру сваіх магчымасцяў.

– Вы аўтарскія плаціце Ханку за ягоную песню?

– Вядома, плацім! Цягам 30 гадоў.

Народная артыстка Беларусі Ядвіга Паплаўская апавяла:

– Калі Эдзік патэлефанаваў і сказаў, што яму трэба са мной сур'ёзна пагаварыць, я нават была яму ўдзячная, што пачакаў, пакуль пройдзе 40 дзён па Сашу. Я нават выказаць здагадку не магла, пра што ён хоча пагаварыць. Думала – мо новую песню прапанаваць для мяне ці Насці. Заўсёды меркавала, што ён наш сябра, мы сустракалі яго з абдымкамі, стол накрывалі... А ён завёў размову пра тое, што памянялася тры гады таму заканадаўства, і цяпер трэба інакш плаціць за песні. Я спытала: колькі? У надзеі, што назаве, можа, суму $ 1000. Я не жалюся, але далібог, у мяне цяпер і гэтых грошай няма. Вельмі шмат пайшло на лекі Сашу, усе нашы ашчаджэнні. Бачылі б вы, у якім стане ён дапрацоўваў апошнія канцэрты – гэта яго, можа, і падкасіла канчаткова. У нас не было выйсця, Саша сам разумеў, што грошай на лекі ўжо не засталося. Ну ўвогуле, не пра тое цяпер гаворка... Калі Эдзік вымавіў суму 25 тысячаў даляраў, мяне ледзь інфаркт не хапіў. Ён сказаў: калі цягам месяца ты не выканаеш мае ўмовы, я буду вымушаны падаваць у суд. Я і да гэтага раўла далей няма куды... А пасля такога павароту ў мяне быў стан, што толькі паўзці на Маскоўскія могілкі там закапацца. Эдзік сказаў: «Я жорсткі, але справядлівы. Саладуха таксама плакаў, калі я сказаў яму пра грошы – але заплаціў».

ФОТА: ВІКТАР ГІЛІЦКІ
Напісаць каментар 72

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках