24 красавiка 2024, Серада, 9:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кіеў прыбылі двое першых удзельнікаў «Еўравізіі»

У Кіеў прыбылі двое першых удзельнікаў «Еўравізіі»

Памежная служба прапускае ўдзельнікаў конкурсу ў прыярытэтным парадку і асаблівую ўвагу звяртае на бяспеку.

Учора, 28 красавіка, у Кіеў прыехалі два першыя ўдзельнікі песеннага конкурсу «Еўравізія-2017». Пра гэта паведамляе liga.net са спасылкай на Дзяржаўную памежную службу Украіны.

Удзельнікаў аформілі ў аэрапортах Барыспаль і Кіеў. Усяго для ўдзелу ў конкурсе і яго забеспячэнні прыляцелі 13 чалавек.

Дзяржаўная памежная служба разам з фіскальнай службай прапускае ўдзельнікаў «Еўравізіі» ў прыярытэтным парадку.

Чакаецца, што 70% гасцей прыбудуць самалётамі, 20% - аўтамабільным транспартам і яшчэ 10% - чыгуначным.

На ўсе мерапрыемствы «Еўравізіі-2017» у Кіеў прыедуць больш за 20 тысяч замежных гасцей.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках