20 красавiка 2024, Субота, 7:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы стварылі цэнтр супрацьдзеяння расейскай прапагандзе

1
У Польшчы стварылі цэнтр супрацьдзеяння расейскай прапагандзе
ФОТА: AFP

Цэнтр будзе займацца аналізам і пошукам падыходу да ідэнтыфікацыі і супрацьдзеяння дэзінфармацыі.

У Польшчы створаны «Цэнтр аналізу прапаганды і дэзінфармацыі» - няўрадавая арганізацыя, якая будзе займацца выяўленнем і процідзеяннем у дачыненні да расейскай прапаганды, паведаміў дырэктар Цэнтра Адам Ляленэк у каментары агенцтву «Укринформ».

Ён распавёў, што арганізацыя з'яўляецца першым інстытутам у Польшчы, дзейнасць якога будзе накіраваная на аналіз і пошук сістэмнага падыходу да ідэнтыфікацыі і супрацьдзеяння расейскай дэзінфармацыі ў інфармацыйнай прасторы краіны.

«Мы хацелі б стаць адным з падмуркаў новай сістэмы абароны польскай інфармацыйнай прасторы ад уплываў Расеі. Мы разумеем характар варожых дзеянняў з боку Расеі ў дачыненні да Польшчы і яе хаўруснікаў, але нягледзячы на тое, што прайшло шмат часу, у Польшчы дагэтуль не было ніводнага інстытута, які б процідзейнічаў расійскай прапагандзе ў розных абсягах», - падкрэсліў Ляленэк.

Ён дадаў, што цэнтр будзе супрацоўнічаць з рознымі арганізацыямі, аднак будзе заставацца няўрадавым і апалітычным.

У канец 2016 Чэхія заявіла аб планах адкрыць у краіне цэнтр барацьбы з расейскай прапагандай.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках