16 красавiка 2024, aўторак, 20:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія студэнты, якія больш за месяц прасядзелі ў турме на вуліцы Акрэсціна, вярнуліся ў Кіеў

14
Украінскія студэнты, якія больш за месяц прасядзелі ў турме на вуліцы Акрэсціна, вярнуліся ў Кіеў
ФОТА: TUT.BY

Ім забаранілі ўезд у Беларусь на 10 гадоў.

Украінскія студэнты, 19-гадовы Іван Даніленка і 18-гадовы Раман Легар, якіх затрымалі ў Менску 24 сакавіка для высвятлення асобы, ужо дома. Пра гэта паведаміла 29 красавіка tut.by адвакатка Марыя Колесава-Гудзіліна.

Адвакатка распавяла, што купіла 28 красавіка квіткі на самалёт у Кіеў для затрыманых студэнтаў і адвезла копіі ў Фрунзенскі аддзел грамадзянства і міграцыі. Пасля чаго 29 красавіка прайшла працэдура высылкі ў прымусовым парадку. Юнакоў даставілі ў аэрапорт пад канвоем. Пад 18 гадзін вечара яны паляцелі ў Кіеў. Прыкладна праз гадзіну хлопцы паведамілі адвакату, што ўжо знаходзяцца разам з бацькамі.

Адвакатка патлумачыла, што Даніленку і Легара прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за тое, што знаходзіліся без дакументаў падчас затрымання. Ім забаранілі ўезд у Беларусь на 10 гадоў. Таксама адвакатка адзначыла дрэнныя варункі ўтрымання ейных кліентаў.

Хлопцы прыехалі ў Менск 24 сакавіка. Уночы з 23 на 24 сакавіка яны рабілі перасадку ў Гомелі з аўтобуса на цягнік. У дзень прыезду ў сталіцу іх затрымалі супрацоўнікі ў цывільным адзенні проста на вуліцы. Спачатку маладзёны правялі ноч у РУУС, а затым былі адпраўленыя для высвятлення асобы ў ЦІП на вул.Акрэсціна.

Пазней высветлілася, што студэнты праходзяць сведкамі ў крымінальнай справе аб падпале гомельскай падатковай інспекцыі. 28 сакавіка следчыя з Гомеля дапыталі Даніленку і Легара. Дзецюкі заявілі, што нават не былі каля будынка падатковай інспекцыі.

Са слоў сваякоў затрыманых, тыя прыехалі ў Менск, каб паглядзець места, іхняя выправа не была звязаная з правядзеннем акцыі на Дзень Волі 25 сакавіка. Кіеў накіроўваў у МЗС Беларусі ноту праз затрыманне грамадзян Украіны.

Агулам напярэдадні Дня Волі і падчас яго ў Менску затрымалі васьмярых грамадзян Украіны. Акрамя Івана Даніленкі і Рамана Легара, перад 25 сакавіка былі затрыманыя тры прапаведнікі з Украіны, іх ужо дэпартавалі з Беларусі. Падчас акцыі пратэсту ў Дзень Волі міліцыя затрымала яшчэ трох украінцаў. Дваіх суд пастанавіў дэпартаваць на радзіму, яшчэ аднаго арыштавалі на 15 дзён.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках