19 красавiка 2024, Пятніца, 1:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дзецюкі» знялі відэа ў знак салідарнасці з абаронцамі Курапатаў

«Дзецюкі» знялі відэа ў знак салідарнасці з абаронцамі Курапатаў
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Гарадзенскія музыкі апублікавалі відэаролік з магутным пасылам.

За паўгода да важнай для беларусаў даты, 80-годдзя з ночы расстрэлу нацыянальнай эліты ў Курапатах, «Дзецюкі» апублікавалі відэа з моцным пасылам, паведамляе nn.by.

Музыкі чытаюць верш «Курапаты» слонімскага паэта Рудольфа Пастухова. Пераклад з расейскай мовы зрабіў Іван Сяргейчык.

«Ідэя зняць гэты ролік з'явілася ў знак салідарнасці з хлопцамі, што баранілі памяць Курапат і не давалі распачаць забудову на ахоўнай тэрыторыі мемарыяла, — напісалі «Дзецюкі». — Але пакуль мы ўсё арганізавалі, будоўля спынілася і хлопцы згарнулі свой лагер. І запіс нібыта стаў не актуальны, але, на жаль, падзеі апошніх месяцаў сведчаць, што гэтыя радкі яшчэ доўга будуць актуальнымі і шмат каму будзе патрэбна наша салідарнасць. Да таго моманту, пакуль нехта не адкажа за Курапаты, не прызнае і не пакаецца ў злачыннасці таталітарнага савецкага ладу».

Аўтар гэтага верша Рудольф Пастухоў нарадзіўся ў 1936 годзе і выхоўваўся ў ГУЛАГУ. Яго бацькоў расстралялі ў 1937 годзе. У 1970-м ён перабраўся ў Слонім, дзе і пражыў да смерці ў 1997 годзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках