19 красавiка 2024, Пятніца, 18:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Не клюшкай адзінай»: Туркменбашы асядлаў самага найлепшага скакуна

5
«Не клюшкай адзінай»: Туркменбашы асядлаў самага найлепшага скакуна
ГУРБАНГУЛЫ БЕРДЫМУХАМЕДАЎ

Кіраўнік Туркменістана стаў галоўнай фігурай на Дні ахалтэкінца.

Прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў у суботу 28 красавіка перамог на святочных скачках у гонар Дня туркменскага скакуна.

У спаборніцтве, акрамя прэзідэнта, узялі ўдзел яшчэ шэсць дасведчаных коннікаў — па адным ад кожнай з пяці абласцей краіны і горада Ашхабада, паведамляе currenttime.tv са спасылкай на мясцовую тэлевізію.

Заезд быў даўжынёй у 1,2 кіламетра, скокі праходзілі ў прэзідэнцкім Ахалтэкінскім конным комплексе пад Ашхабадам.

Дзень туркменскага скакуна-ахалтэкінца адзначаецца кожную апошнюю нядзелю красавіка.

Прэзідэнт браў удзел у заездзе на жарабцы цёмна-буланой масці Міраса (Спадчына). Каня выгадаваў і падрыхтаваў да скачак унук кіраўніка дзяржавы Керымгулы Бердымухамедаў. Прэзідэнт пераадолеў дыстанцыю за 1 хвіліну 25 секунд і атрымаў прыз заезду — ключы ад пазадарожніка. Спешыўшыся, кіраўнік дзяржавы тут жа перадаў ключы віцэ-прэм'еру ў пытаннях сельскай гаспадаркі Эсенмыраду Аразгельдыеву, са словамі: «Аразгельдыеў, я афіцыйна перадаю гэты прыз на патрэбы нашых каневодаў».

Бердымухамедаў упершыню стаў прэзідэнтам Туркменістана ў 2007 годзе - пасля смерці папярэдняга Туркмэнбашы Сапармурата Ніязава, чыім лекарам ён быў. Ён шырока вядомы ў краіне як спартовец, спявак, аўтагоншчык, знаўца коней і аматар гарбаты.

Туркменістан - адна з самых закрытых краін Цэнтральнай Азіі і свету. Яна валодае чацвёртымі па велічыні радовішчамі прыроднага газу ў свеце, але, паводле звестак ААН, насельніцтва былой савецкай рэспублікі знаходзіцца ў бядотным становішчы. Праваабаронцы абвінавачваюць Бердымухамедава ў парушэнні правоў чалавека, падаўленні апазіцыі і адсутнасці свабоды слова.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках