19 красавiка 2024, Пятніца, 22:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіча «зачапілі» графіці з ягоным партрэтам на вуліцах Менска

11
Мясніковіча «зачапілі» графіці з ягоным партрэтам на вуліцах Менска
ФОТА: SIGNAL PROJECT

Старшыня «савета рэспублікі» прызнаўся, што як-небудзь перажыве сваё з'яўленне на «сцяне Шчоткінай».

Старшыня «савета рэспублікі» Міхаіл Мясніковіч пракаментаваў графіці са сваім партрэтам і надпісам «Гэта я ўвёў дарожны падатак», якія з'яўляліся ў Менску ў сярэдзіне сакавіка, паведамляе «Еўрарадыё».

У кулуарах рэспубліканскага моладзевага конкурсу «100 ідэй для Беларусі-2016» Мясніковіч прызнаўся, што ведае пра графіці: «увогуле, я таўстаскурыя, але такія рэчы чапляюць, вядома... Але нічога, і гэта таксама перажывем».

Графіці з выявамі чыноўнікаў і сілавікоў рэгулярна з'яўляюцца на сценах менскіх будынкаў. А пачалося ўсё са з'яўлення партрэта былой міністаркі працы Марыяны Шчоткінай. Каля яго быў надпіс: «Гэта я аўтарка падатку на беспрацоўных». Звычайна графіці знішчаюцца супрацоўнікамі ЖЭСаў у той жа дзень.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках