25 красавiка 2024, Чацвер, 1:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Някляеў: Рэжыму ўжо намыленая пятля, а ён усё хоча «пагуляць»

9
Уладзімір Някляеў: Рэжыму ўжо намыленая пятля, а ён усё хоча «пагуляць»
УЛАДЗІМІР НЯКЛЯЕЎ

Паводзіны беларускіх уладаў нагадвае сітуацыю з асуджаным злачынцам.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, паэт і палітык Уладзімір Някляеў.

«Тое, што адбываецца цяпер у нашай краіне, нагадвае мне сітуацыю з асуджаным злачынцам. Абвешчаны прысуд, намыленая пятля... «Ваша апошняе жаданне?» - пытаецца суд, і толькі ў адной з вядомых мне такіх гісторый злачынца папрасіў час, каб пакаяцца. Астатнія хацелі «гульнуць».

Ну, што ж... Пагуляйце...»

Нагадаем, што заўтра, 1 траўня, а 14.00 на Кастрычніцкай плошчы ў Менску пачнецца святочная акцыя з патрабаваннем паляпшэння жыцця працоўных і вызвалення палітвязняў.

Улады спалохаліся народнага пратэсту: перад акцыяй быў затрыманы і асуджаны на 5 сутак арышту адзін з лідараў БНК Мікалай Статкевіч.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках