28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Луіс Энрыке: Аддамо ўсе сілы, каб выйграць прымеру і Кубак

Луіс Энрыке: Аддамо ўсе сілы, каб выйграць прымеру і Кубак
ЛУІС ЭНРЫКЕ

Галоўны трэнер «Барселоны» падвёў вынікі матчу чэмпіянату Гішпаніі з «Эспаньёлам» (3:0).

«Магчыма, у першым тайме мы гулялі не так эфектыўна і відовішчна, як хацелася б, але нам удалося выматаць «Эспаньёл». Мы ведалі, што павінны былі дзейнічаць на высокіх хуткасцях, бо спаборнік гуляў практычна ранейшым складам, а ў нас, наадварот, многія атрымалі ў мінулым матчы перадышку. У другім тайме «Эспаньёл» не вытрымаў высокі тэмп і стаў памыляцца.

Перад намі стаяць дзве выразныя задачы – прымера і Кубак, і мы аддамо ўсе сілы, каб выйграць абодва турніры. Мы заслужылі гэта.

Безгалевая серыя Суарэса мяне не турбавала, таму што ён дае нам значна большае, чым забітыя мячы. Хоць зразумела, што для форварда важныя галы. Яшчэ больш відавочна і тое, што галы і Суарэс – гэта заўсёды словы-сінонімы.

Дэрбі атрымалася інтэнсіўным, але па-сапраўднаму футбольным», – цытуе Луіса Энрыке tribuna.com.

Пасля 35 тураў «Барселона» дзеліць ў Ла Лізе першае месца з «Рэалам», але ў мадрыдцаў на гульню менш.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках