25 красавiка 2024, Чацвер, 16:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Максім Вінярскі: 1 траўня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску скажам «Баста!»

22
Максім Вінярскі: 1 траўня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску скажам «Баста!»
МАКСІМ ВІНЯРСКІ
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Чалавек, які прымае зло без супраціву, становіцца яго памагатым.

Каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі заклікаў суайчыннікаў выйсці 1 траўня а 14.00 на кастрычніцкую плошчу ў Менску.

«Чалавек, які прымае зло без супраціву, становіцца яго памагатым», - працытаваў Максім Вінярскі знакамітую фразу Марціна Лютэра Кінга.

«1-га траўня - 14:00 - горад Менск - Кастрычніцкая плошча. Баста! Уставай!», - напісаў актывіст.

Нагадаем, што заўтра, 1 траўня, а 14.00 на Кастрычніцкай плошчы ў Менску пачнецца святочная акцыя з патрабаваннем паляпшэння жыцця працоўных і вызвалення палітвязняў.

Улады спалохаліся народнага пратэсту: перад акцыяй быў затрыманы і асуджаны на 5 дзён арышту адзін з лідараў БНК Мікалай Статкевіч.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках