25 красавiка 2024, Чацвер, 14:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Два славацкія школьнікі арганізавалі шматтысячны мітынг супраць карупцыі

1
Два славацкія школьнікі арганізавалі шматтысячны мітынг супраць карупцыі
ФОТА З САЙТА ZBSUNION.BY

Гэта першае пакаленне, прадстаўнікі якога сталі палітычна актыўнымі, як грамадзяне ЕP.

18 красавіка тысячы людзей выйшлі на вуліцы Браціславы, каб выказаць пратэст супраць карупцыі і патрабаваць адстаўкі міністра ўнутраных спраў Славаччыны, блізкага прыхільніка Роберта Фіцо, прэм'ер-міністра краіны, піша zbsunion.by.

Марш быў арганізаваны не апазіцыйнымі палітыкамі, а навучэнцамі сярэдніх школ. Натхнёныя антыкарупцыйнымі пратэстамі, якія прайшлі ў Румыніі раней у гэтым годзе, двое 18-гадовых падлеткаў, Караліна Фарска і Давід Страка, наважылі арганізаваць пратэсты ў сваёй краіне. І мелі ў гэтым вялікі поспех: у аўторак вечарам паводле мясцовага часу, блізу пяці тысяч чалавек выйшла на вуліцы Браціславы на самую маштабную дэманстрацыю з таго часу, калі Фіцо заняў сваю пасаду ў 2012 годзе.

«Мы ўстрывожаныя тым, як развіваецца сітуацыя ў Славаччыне, таму арганізавалі гэтае шэсце супраць карупцыі. Менавіта яна перашкаджае, у першую чаргу, паспяховаму развіццю рэспублікі. Мы не хочам пакідаць нашу краіну, хочам тут садзейнічаць развіццю дэмакратыі і парадку», - кажа арганізатар Давід Страка.

Асноўная мэта пратэсту - адстаўка міністра ўнутраных спраў Роберта Каліняка

Роберт Каліняк быў абвінавачаны ў дзелавых сувязях з забудоўшчыкам, у дачыненні да якога праводзілася расследаванне аб магчымым падатковым махлярстве, з'яўляецца галоўнай мэтай пратэстоўцаў. Згодна з транзітнай справаздачай «Freedom House's Nations» карупцыя шырока распаўсюджаная не толькі ў Славаччыне, але і ва ўсёй Цэнтральнай ўсходняй Еўропе, а ў міжнародным рэйтынгу Transparency International Славаччына займае 54-е месца сярод 176 краін ва ўзроўні карупцыі. І, здаецца, гэта пытанне пачынае хваляваць электарат і палітыкаў. Прэзідэнт Славаччыны Андрэй Шапік, палітычны апанент Фіцо, публічна падтрымаў пратэстоўцаў. «Калі мы будзем маўчаць, нічога не зменіцца, таму я заклікаю людзей выказвацца, калі яны бачаць, што нешта ідзе не так».

Гэта першае пакаленне, прадстаўнікі якога сталі палітычна актыўнымі, як грамадзяне Еўразвязу

Са слоў славацкага журналіста Андрэя Маціска, які даў інтэрв'ю сайту «Foreign Policy», апошнія некалькі тыдняў Фіцо асабіста кажа аб барацьбе з карупцыяй. «Гэтая праблема ніколі не хвалявала Фіцо. Але яна сур'ёзна хвалявала народ Славаччыны», - адзначыў Мацісак.

Са слоў журналіста, нягледзячы на гэта, існуе і ўкаранелае меркаванне пра тое, што злавіць «важных шышак» папросту немагчыма. «На жаль, людзі, здаецца, маюць рацыю наконт гэтага» - кажа журналіст. Такім чынам місія змяніць сітуацыю, якая склалася, відавочна, выпала на долю моладзі. «Nie je nám to jedno» - «Нам не ўсё адно!» - скандавалі яны на маршы.

«Гэта першае пакаленне, прадстаўнікі якога сталі палітычна актыўнымі, як грамадзяне Еўразвязу», - заявіла Зелукі Ксакі з «Freedom House's Nations». Яна адзначыла, што моладзь таксама адыграла сваю ролю ў антыкарупцыйных выступах у Вугоршчыне і Румыніі. «Пасля некалькіх гадоў маўчання і абыякавасці грамадства да праблемы, што прывяло да высокага ўзроўню эміграцыі, новае пакаленне прыкладае намаганні, каб яго пачулі», - адзначыла Ксакі.

Магчыма, нават невялікую змену ў паводзінах «важных шышак» ужо можна ўважаць за поспех

Ці прыслухаецца да іх ўрад? Наўрад ці. Малаімаверна, што Каліняк падасць у адстаўку, хоць такога кшталту скандалы могуць падарваць рэйтынгі ўрада Фіцо на рэгіянальных выбарах, якія пройдуць у лістападзе. Пратэсты, магчыма, будуць прадаўжацца. Урад можа ўвесці антыкарупцыйныя захады ў дадатак да ўжо існай забароны на дзелавыя стасункі з кампаніямі, пра кіраўніцтва якіх нічога не вядома. Фіцо зрабіў заяву, адзначыўшы, што ўрад сур'ёзна ставіцца да праблемы карупцыі і ў далейшым будзе паступаць гэтак жа. Магчыма, нават невялікую змену ў паводзінах «важных шышак» ужо можна ўважаць за поспех, мяркуе Мацісак. Нават такую, якая прымусіла іх прачуць, «што яны не могуць заставацца цалкам недатыкальнымі».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках