20 красавiка 2024, Субота, 6:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На графіці «Менск-Масква» з'явілася «цытата Альгерда»

13
На графіці «Менск-Масква» з'явілася «цытата Альгерда»

«Я тваю Маскву хістаў і Крэмль трос», - абвяшчае новы надпіс на скандальным графіці ў Менску.

Гіганцкі малюнак, які сімвалізуе «сяброўства» сталіц Беларусі і Расеі, быў нанесены на фасады двух дамоў на вуліцы Магілёўскай у чэрвені мінулага года напярэдадні правядзення Дзён Масквы ў Менску з ініцыятыве прадстаўніцтва расейскай сталіцы. Працу выканаў яраслаўскі мастак Артур Кашак. Хлопчык на малюнку сімвалізуе Менск, дзяўчынка — Маскву (на іхніх кашулях намаляваныя гербы гарадоў). Графіці выклікала шквал крытыкі і стала аб'ектам кпінаў у сацыяльных сетках.

Як паведамляе твітэр «Радыё Свабода», сёння на графіці невядомы мастак пакінуў надпіс: «Я тваю Маскву хістаў і Крэмль трос».

ФОТА: SVABODA.ORG

Гэтыя словы сталі мэмам і часта выкарыстоўваліся беларускімі інтэрнэт-карыстальнікамі ў якасці подпісаў да фотажаб. Пад гэтымі словамі часцей за ўсё выкарыстоўваўся вобраз вялікага князя літоўскага Альгерда, які ў гісторыі праславіўся паходамі на Маскоўскае княства ў 1368, 1370 і 1372 гадах.

Нагадаем, у кастрычніку іншы мастак дамаляваў на графіці новы элемент — калючы дрот у вянку дзяўчынкі і букеце хлопчыка.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках