19 красавiка 2024, Пятніца, 4:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Сеціве з'явілася відэа выпрабаванняў найбуйнейшага ў свеце самалёта-амфібіі

5
У Сеціве з'явілася відэа выпрабаванняў найбуйнейшага ў свеце самалёта-амфібіі

У інтэрнэце апублікаванае відэа наземных выпрабаванняў самага вялікага ў свеце самалёта-амфібіі, пабудаванага ў Кітаі.

Відэа выпрабаванняў апублікаванае ў Youtube.

Самалёт-амфібія AG600 прайшоў праверку на ўстойлівасць і надзейнасць сістэмы шасі. Выпрабаванні праходзілі на ўзлётна-пасадачнай паласе аэрадрома акругі Чжухай. Пілотам удалося развярнуць яго на 180 градусаў і адпрацаваць манеўры, якія здзяйсняюцца на УПП пры ўзлёце і пасадцы, піша РБК.

Кітайскія авіяканструктары сцвярджаюць, што самалёт AG600 ужо гатовы да першага палёту, які запланаваны на травень гэтага года. Размах крыла самалёта складае 39 м, а даўжыня фюзеляжа — 36,8 м. Такім чынам, паводле памераў ён супастаўны з Boeing 737. У паветра AG600 здольны падняць да 53,5 т грузу.

Раней у красавіку новую мадэль самалёта выпрабавала карпарацыя Boeing. Кампанія прадставіла лайнер 737 MAX 9, які адрозніваецца ад зыходнай мадэлі павялічанай колькасцю пасадачных месцаў і далёкасцю палёту.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках