20 красавiка 2024, Субота, 10:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Францыі прайшоў мітынг супраць перадвыбарчага хаўрусу Ле Пэн і Дзюпон-Эньяну

4
У Францыі прайшоў мітынг супраць перадвыбарчага хаўрусу Ле Пэн і Дзюпон-Эньяну
МАРЫН ЛЕ ПЭН

Напярэдадні лідарка «Нацфронта» і лідар руху «Уставай, Францыя» абвясцілі пра фармаванне «вялікага рэспубліканскага і патрыятычнага альянсу».

Мітынг супраць сфармаванага лідарамі «Нацыянальнага фронту» Марын Ле Пэн і руху «Уставай, Францыя» Нікаля Дзюпон-Эньяна перадвыбарчага хаўрусу прайшоў пад Парыжам, паведамляе ТАСС.

Як паведамляе агенцтва AFP, больш за 350 дэманстрантаў, якія выступаюць супраць альянсу, сабраліся на плошчы каля мэрыі ў родным горадзе лідара «Уставай, Францыя» Ера. Яны скандавалі лозунгі «Дзюпон-Эньяна ў адстаўку», «Не» здраднікам», а таксама выступалі з заклікамі правесці ў сацсетках флэшмоб супраць гэтага хаўрусу. На некаторых з удзельнікаў акцыі былі надзетыя футболкі з надпісамі: «Ён будзе галасаваць за Ле Пэн, а не я».

Напярэдадні на супольнай прэс-канферэнцыі Марын Ле Пэн і Нікаля Дзюпон-Эньян абвясцілі пра фармаванне «вялікага рэспубліканскага і патрыятычнага альянсу».

Лідарка «Нацфронта» паведаміла, што яны маюць намер супольна бараніць палітычную праграму. Яна падкрэсліла, што ўважае крок аднадумца за адважны, праінфармавала, што ў выпадку перамогі на прэзідэнцкіх выбарах зробіць Дзюпон-Эньяна прэм'ер-міністрам краіны.

Апанент Ле Пэн, лідар руху «На маршы» Эманюэль Макрон пракаментаваў фармаванне кааліцыі дзвюх правых партый: з аднаго боку, з ягоных слоў, размясціліся «рэакцыйныя і нацыяналістычна настроеныя правыя, якія выступаюць супраць Еўрапейскага звязу» - гэта лідарка «Нацыянальнага фронту» і кіраўнік руху «Уставай, Францыя». З іншага боку, як дадаў ён, - гэта «прагрэсіўны рух, які выступае за такі Еўрапейскі звяз, які абараняе грамадзян сваіх краін, рух, які выступае за сацыяльныя і эканамічныя рэформы ў Францыі, за забеспячэнне навучання моладзі, за такую занятасць, якая дазволіць людзям раскрыць свой патэнцыял».

У першым туры прэзідэнцкіх выбараў у Францыі, які адбыўся 23 красавіка, ўдзельнічалі 11 кандыдатаў. У другі тур, прызначаны на 7 траўня, выйшлі Макрон, які набраў 24,01% галасоў у першым туры, і Ле Пэн, заручыўшыся падтрымкай 21,30% выбарцаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках