29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы назвалі прадукт, які падаўжае жыццё

2
Навукоўцы назвалі прадукт, які падаўжае жыццё

Калі ты хочаш папоўніць шэрагі доўгажыхароў, табе не абавязкова прымаць спецыяльныя прэпараты або цуд-сродкі.

Трэба ўсяго толькі ўключыць у рацыён вельмі просты прадукт — фасолю.

Да такой высновы прыйшлі навукоўцы з Амерыканскага інстытута вывучэння рака. Найлепшым прадуктам для падаўжэння жыцця з'яўляецца звычайная фасоля, мяркуюць экспэрты, піша liza.ua.

Фасоля ўзначальвае спіс прадуктаў, якія напрост уплываюць на даўгалецце. Усяго ў спісе 10 прадуктаў, якія уплываюць на арганізм і працягласць жыцця.

Аўтары даследавання мяркуюць, што фасолю трэба ўключаць у штодзённы рацыён. Таксама можна есці кансерваваную фасолю, якая не страчвае свае карысныя ўласцівасці.

Фасоля з'яўляецца лідарам паводле карысных якасцяў сярод усіх бабовых. У ёй змяшчаецца шмат амінакіслот, лёгказасваяльныя бялкі, якія сваёй пажыўнай каштоўнасцю пераўзыходзяць мяса і некаторыя гатункі рыбы, а таксама каратын, крухмал, вугляводы і амаль усе неабходныя вітаміны і мінералы.

Лекары рэкамендуюць уключыць у рацыён гэты прадукт людзям, якія пакутуюць ад рэўматызму, дэрматытаў, захворванняў бронх і пры кішкавых разладах.

Таксама ўжыванне фасолі — гэта найлепшая прафілактыка дыябету і атлусцення, таму што ў ёй змяшчаецца аргінін, які паніжае ўзровень цукру ў крыві.

Акрамя фасолі, у спіс прадуктаў, што падаўжаюць жыццё, трапілі чырвоная капуста, зяленіва, насенне лёну, грыбы, збожжа, ягады, кукуруза, арэхі і гарбата.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках