19 красавiка 2024, Пятніца, 14:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БАТЭ ўзначаліў табліцу чэмпіянату Беларусі

БАТЭ ўзначаліў табліцу чэмпіянату Беларусі

Барысаўцы перамаглі салігорскі «Шахцёр» і аднаасобна ўзначалілі турнірную табліцу.

29 і 30 красавіка былі згуляныя матчы пятага тура чэмпіянату Беларусі ў футболе. Цэнтральная гульня прайшла ў Барысаве ў нядзелю. «Шахцёр» у статусе лідара першынства прыехаў у госці да БАТЭ і саступіў з мінімальным лікам - 0:1.

Такім чынам, барысаўцы ўзначалілі турнірную табліцу чэмпіянату Беларусі. На рахунку БАТЭ стала 11 балаў. На другім радку магілёўскі «Дняпро» – 10.

Наступны матч чэмпіянату, які адбудзецца 6 траўня, БАТЭ правядзе ў гасцях у «Славіі».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках