25 красавiка 2024, Чацвер, 16:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння - 223 гадавіна бітвы пад Рацлавіцамі

4
Сёння - 223 гадавіна бітвы пад Рацлавіцамі

У гэты дзень войска нацыянальнага героя Беларусі Тадэвуша Касцюшкі разграміла расейскіх акупантаў.

Бой пад Рацлавіцамі — адна з першых бітваў падчас Паўстання Касцюшкі супраць Расейскай імперыі. Адбылася 4 красавіка 1794 году каля вёскі Рацлавіцэ Малапольскага ваяводства.

Акрамя таго, Малапольскае ваяводства выставіла 11 гармат і 2000 ўзброеных косамі сялян (т. зв. касінераў), якія і мелі вырашальную ролю ў бітве.

Генерал Тормасаў з большымі сіламі атакаваў польскія войскі з фронту. Расейскія войскі наступалі традыцыйным шчыльным мушкетным строем: плячо да пляча, у некалькі шэрагаў. Гэты лад забяспечваў гушчыню і бесперапыннасць вядзення агню, аднак не дазваляў манеўраваць. Касцюшка, які ўдзельнічаў у Амерыканскай вайне за Незалежнасць 1775-1783 гг., засвоіў больш перадавую тактыку, якую і ўжыў на поле бою: войска Касцюшкі вяло агонь праз натуральныя хованкі, выкарыстоўваючы перавагі ландшафту. Атрады касінераў пад асабістым кіраўніцтвам Касцюшкі, тым часам, незаўважна абышлі расейскі атрад і праніклі яму ў тыл. У выніку паспяховай і маланкавай атакі касінеры захапілі расейскія гарматы і прымусілі расейскія войскі да ўцёкаў.

Перамога пад Рацлавіцамі была тактычным поспехам, аднак падняла маральны дух паўстання, да яго далучыліся новыя вобласці: большасць польскіх зямель, Літва, Беларусь. Перамога таксама стала сігналам да Варшаўскага паўстання, што змусіла расейскія войскі пакінуць сталіцу Рэчы Паспалітай 17 красавіка. У гонар атрыманай перамогі, Касцюшка прысвоіў некаторым сялянам-добраахвотнікам, што асабліва вызначыліся, званне харунжых, а ў гонар іх доблесці, на парадзе прайшоў перад войскамі ў нацыянальным малапольскім адзенні: сукмане — даматканым сялянскім каптане. Адным з прыгонных сялян, якія ўдзельнічалі ў бітве, быў Барташ Главацкі, які стаў пасля нацыянальным героем Польшчы.

Сцэны бітвы адлюстраваны на панараме «Рацлавіцкая бітва».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках