25 красавiка 2024, Чацвер, 0:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сенатары ЗША салідарныя з беларускімі змагарамі за свабоду

7
Сенатары ЗША салідарныя з беларускімі змагарамі за свабоду
Джон Макейн

Сенатары дзвюх вядучых партый выставілі свае патрабаванні ў лісце да Лукашэнкі.

Група сенатараў ЗША, якія прадстаўляюць абедзве вядучыя партыі, накіравалі ліст Лукашэнку. У гэтым звароце сенатары выказваюць «сур'ёзную заклапочанасць» з нагоды падаўлення супраціву грамадзян, якія пратэставалі супраць спрэчнага падатку на «дармаедства» і заклікаюць неадкладна вызваліць затрыманых, паведамляе «Радыё Свабода».

«Мы па-ранейшаму занепакоеныя плынню палітычна матываваных затрыманняў і пераследам мірных дэманстрантаў, сябраў апазіцыйных партый, журналістаў, праваабаронцаў і іншых актывістаў грамадзянскай супольнасці», - гаворыцца ў тэксце дакумента.

У лісце, апублікаваным 5 красавіка, сенатары выказваюць занепакоенасць з нагоды плана выкарыстання Расеяй беларускай тэрыторыі для «правакацыйных вайсковых гульняў». Масква плануе правесці сумесныя з Беларуссю вайсковыя манеўры пад назвай «Захад-2017» у верасні гэтага года.

Ліст падпісалі дэмакраты Рычард Дурбін і Джын Шахін і рэспубліканцы Марка Рубіе і Джон Макейн.

Многія беларусы пратэставалі супраць падатку, уведзенага урадам Лукашэнка. Гэта прывяло да масавых арыштаў дзесяткаў дэманстрантаў і актывістаў 25 сакавіка і серыі адзіночных арыштаў на працягу некалькіх тыдняў перад гэтай датай.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках