19 красавiка 2024, Пятніца, 10:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лаўрэатам Прэміі Цьюрынга стаў вынаходнік Інтэрнэту

4
Лаўрэатам Прэміі Цьюрынга стаў вынаходнік Інтэрнэту
ФОТА: PEOPLES.RU

Сума грашовага прыза складае мільён даляраў.

Асацыяцыя вылічальнай тэхнікі (ACM) назвала лаўрэатам Прэміі Цьюрынга 2016 года Ціма Бэрнэрса-Лі, які вядомы як адзін з вынаходнікаў Інтэрнэту ў яго сучасным выглядзе, паведамляе N+1 са спасылкай на сайт ACM.

Цімаці Джон Бэрнэрс-Лі — брытанскі навуковец, прафесар Масачусэцкага тэхналагічнага інстытута і Оксфардскага ўніверсітэта. Цім Бэрнэрс-Лі разам з Робэртам Каё вядомыя як вынаходнікі Інтэрнэту.

У 1989 годзе, працуючы ў CERN над унутранай сістэмай абмену дакументаў Enquire, Бэрнэрс-Лі прапанаваў глабальны гіпертэкставы праект, цяпер вядомы як Сусветная павуціна. Цім Бэрнэрс-Лі стварыў URL, HTTP, HTML — ключавыя тэхналогіі, якія стварылі Інтэрнэт у яго сучасным выглядзе.

Афіцыйна ўзнагароджанне адбудзецца ўвечары 24 чэрвеня 2017 года ў Сан-Францыска, у рамках святкавання 50-годдзя Прэміі Цьюрынга. Навуковец уганараваны Прэміі «за вынаходніцтва Сусветнай павуціны, першага вэб-браўзэра і ключавых пратаколаў і алгарытмаў, якія паўплывалі на развіццё Інтэрнэту», гаворыцца ў заяве ACM.

Прэмія Цьюрынга — галоўная прэмія ў галіне інфарматыкі, якая штогод уручаецца аднаму або некалькім навукоўцам. Сума грашовага прыза складае мільён даляраў, а спонсарам Прэміі выступае Google. Першы раз Прэміі Цьюрынга быў уганараваны Алан Джэй Пэрліс у 1966 годзе «за ўплыў у галіне абагульненых тэхнік праграмавання і пабудовы кампілятараў».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках