20 красавiка 2024, Субота, 12:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праект беларуса ўпершыню прайшоў адбор у самага вядомага ў свеце венчурнага фонду

Праект беларуса ўпершыню прайшоў адбор у самага вядомага ў свеце венчурнага фонду
ДЗМІТРЫЙ БІРУЛЯ — СПРАВА

Дзмітрый Біруля распрацаваў праграму, якая дазваляе сур'ёзна зэканоміць час і грошы на вядзенне бізнэсу.

Дзмітрый Біруля стаў першым беларускім стартаперам, які прайшоў акселератар Y Combinator, які ўважаецца самым вядомым і ганаровым ў свеце. Прадпрымальнік трапіў туды са сваім праектам IQBoxy, піша tut.by.

IQBoxy — зручная праграма для аўтаматызацыі кіравання выдаткамі бізнэсу. Гэта адзіны дадатак з магчымасцю лічбавання дакументаў у рэжыме рэальнага часу, у якім выкарыстоўваецца машыннае навучанне. Выкарыстанне праграмы, на запэўніванне аўтараў, дазваляе зэканоміць час і грошы на вядзенне бухгалтарскага ўліку.

Праект заснавалі два інжынеры — аўстраліец Эрнэст Семерда і беларус Дзмітрый Біруля.

Y Combinator— венчурны фонд, які працуе ў фармаце бізнэс-інкубатара для невялікіх кампаній у сферы інфармацыйных тэхналогій. Фонд двойчы ў год інвесціруе 120 тысяч даляраў у вялікую колькасць кампаній, а затым на працягу трохмесячнага перыяду працуе з тымі, хто паступіў на праграму, дапамагае ствараць прадукт і знайсці інвестараў.

Часопіс Wired назваў Y Combinator «стартавай пляцоўкай для стартапаў» і «найбольш уплывовай праграмай для вырошчвання прадпрымальнікаў у сферы ІТ».

Сярэдняя ацэнка кошту бізнэсу кампаній, якія прайшлі праз Y Combinator, паводле звестак яго заснавальніка, складае 22,4 млн. даляраў. Праз акселератар прайшлі такія кампаніі, як reddit, Airbnb і Dropbox.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках