25 красавiка 2024, Чацвер, 18:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк Украіны можа ўзначаліць беларус

1
Нацбанк Украіны можа ўзначаліць беларус
ДЗМІТРЫЙ САЛАГУБ

Старшыня Нацыянальнага банка Украіны Валерыя Гонтарава заявіла пра намер сысці ў адстаўку.

Валерыя Гонтарава пакуль не называе прозвішча свайго пераемніка, якім можа стаць былы грамадзянін Беларусі Дзмітрый Салагуб - яе намеснік на сённяшні дзень, паведамляе «Радыё Свабода».

«Гэта пытанне да прэзідэнта і Вярхоўнай Рады. Я пішу заяву пра адстаўку, а не прызначаю кагосьці на сваё месца», - заявіла Валерыя Гонтарава сёння журналістам каля свайго будынка перад выездам на працу.

Сёння актывісты, пераважна маладыя жанчыны, пікетавалі дом Валерыі Гонтаравай з патрабаваннямі закрыцця расейскіх банкаў ва Украіне і яе адстаўкі, паведамляе liga.net.

На плоце, які агароджвае яе маёнтак, актывісты намалявалі свінню з расейскім сцягам, знакі даляра, а таксама надпісы «Забойца», «Зладзейка», «Служанка».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках