19 красавiка 2024, Пятніца, 0:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белдзяржхарчпрам» патлумачыў імклівы рост коштаў цукру

27
«Белдзяржхарчпрам» патлумачыў імклівы рост коштаў цукру

Падвышэнне раздробных коштаў цукру на 23% адбылося «паводле аб'ектыўных прычын».

Пра гэта сёння сказаў журналістам першы намеснік старшыні канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Ігар Шустаў, паведамляе tut.by.

Падчас нядаўняга наведвання завода «Кронаспан» Лукашэнкі задаўся пытаннем, чаму кошты цукру за мінулы год выраслі на 20-25%. «Адкуль? У нас жа свае заводы, мы вырабляем цукру ўдвая больш, чым нам трэба», - сказаў дыктатар.

«Летась вытворцы пры ўзгадненні з Мінэканомікі паднялі адпускныя кошты ў два этапы на 15%. У першую чаргу гэта было звязана з павышэннем коштаў цукровых буракоў на 22,5%, плюс інфляцыя, рост коштаў энэрганосьбітаў. У выніку ў раздробным гандлі кошты выраслі на 23%», - растлумачыў Ігар Шустаў. «Як бачыце, мы былі вымушаныя падняць кошты з аб'ектыўных прычын. Але гэта пастанова была ўзгодненая», - падкрэсліў ён.

За два месяцы гэтага года раздробныя кошты цукру выраслі на 0,3%. «У студзені ў сувязі з прысутнасцю цікавасці [раздробных сетак] да расейскага цукру нашы вытворцы зладзілі акцыі, знізіўшы адпускныя кошты на 10% для добрасумленных спажыўцоў, у якіх няма пратэрмінаванай запазычанасці», - сказаў першы намеснік старшыні «Белдзяржхарчпрама», які аб'ядноўвае 4 цукровыя заводы Беларусі.

Са слоў Шустава, цукровыя заводы «балансуюць на 10-15% рэнтабельнасці». «Але кожная вытворчасць павінна быць эканамічна эфектыўнай. Заводы павінны мець прыбытак, каб выконваць свае абавязацельствы, у тым ліку і ў крэдытах. А ў кожнага завода крэдытныя партфелі велізарныя: па 1,5-2 трлн [недэнамінаваных] рублёў. З іх 50-60% - валютны складнік. А значыць, у заводаў павінен быць экспарт, прыток валюты», - адзначыў Шустаў.

У 2016 годзе Беларусь імпартавала цукру з РФ на 4,9 млн даляраў. Са слоў Шустава, «летась у Расеі быў нябачаны ўраджай цукровых буракоў». «У чэрвені ў іх з’вілася празмернасць цукру. Як следства, адбыўся абвал коштаў, каб збіць ажыятаж да вытворчасці цукровых буракоў. Зразумела, што ў Беларусі ды Расеі адбыўся дыспарытэт коштаў цукру, бізнэс адразу адрэагаваў. Беларускія буйныя сеткі сталі завозіць цукар з Расеі, які ў выніку быў таннейшым за беларускі. Мы да гэтага нармальна паставіліся. Аб'ём быў невялікі. Ён ніяк не адбіўся на нашых продажах. З лютага пайшла зваротная дынаміка. У Расеі сталі павышацца кошты цукру», - сказаў першы намеснік старшыні «Белдзяржхарчпрама».

Шустаў запэўнівае, што ніякіх адміністрацыйных абмежаванняў пры пастаўках цукру з Расеі ў Беларусь не было. Але прызнаўся, што «адну партыю з рынку знялі, бо яна не адпавядала стандартам тэхнічнага рэгламенту [Мытнага саюза]».

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках