24 красавiка 2024, Серада, 2:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці былога міліцыянта прысудзілі да чатырох гадоў

10
У Берасці былога міліцыянта прысудзілі да чатырох гадоў

36-гадовы берасцеец не вярнуў 400 тысяч даляраў пазыкі.

У Берасці ўвайшоў у дзеянне прысуд у дачыненні да 36-гадовага мужчыны, які атрымаў 4 гады калоніі за махлярства ў асабліва значнай суме, піша tut.by.

У 2007 годзе берасцеец атрымаў пляц на вуліцы ГОБК і наважыў заняцца бізнэсам - адкрыць станцыю мыцця аўто. Сваіх сродкаў, каб ажыццявіць задуманае, яму бракавала, таму запрасіў у справу сяброў.

Прадпрымальнікі ўзялі крэдыты на будаўніцтва і закуп абсталявання. Адных толькі крэдытных сродкаў для адкрыцця бізнэсу было недастаткова, таму берасцеец браў грошы ў крэдыт у знаёмых. Ён таксама прасіў іх афармляць на сябе крэдыты ў банках, а грошы аддаваць яму. Запэўніваў, што асабіста будзе штомесяц рабіць унёскі. Абяцанне ён выконваў толькі 2-3 месяцы, а затым аплаты спыняліся. Банкі выстаўлялі прэтэнзіі атрымальнікам крэдыту, а тыя - асуджанаму. У некаторых выпадках выплаты аднаўляліся, але часцяком ён паведамляў знаёмым, што ў яго няма грошай. У выніку банкі падавалі пазовы і праз суд спаганялі сродкі ў людзей, якія даверыліся прадпрымальніку.

Сам жа бізнэсовец на час з'ехаў ва Украіну, дзе таксама спрабаваў адкрыць сваю справу. Ажыццявіць задуманае яму не ўдалося, і ён вярнуўся ў Беларусь. На гэты раз з новай ідэяй - адкрыць краму ў продажы мэблі. Пачатковы капітал ён зноў фармаваў за кошт сродкаў сяброў і знаёмых. Крама адкрылася, але прапрацавала нядоўга. Калі да «бізнэсоўца» звярнуліся крэдыторы з патрабаваннем вярнуць грошы, ён толькі развёў рукамі. У выніку ашуканыя грамадзяне напісалі заявы ў органы ўнутраных спраў. У дачыненні да прадпрымальніка была распачатая крымінальная справа паводле трох частак артыкула «Махлярства». Як высветліла следства, агулам мужчына паспеў узяць у крэдыт блізу 400 тысяч даляраў.

У судзе берасцеец прызнаў сваю віну часткова: адзначыў, што браў у людзей грошы, але падкрэсліў, што планаваў вярнуць.

- 13 сакавіка суд Маскоўскага раёна Берасця прызнаў мужчыну вінаватым паводле частак 2, 3, 4 арт. 209 КК (Махлярства, учыненае паўторна, у значнай і асабліва значнай суме) і прызначыў 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці, - паведаміў памочнік пракурора горада Берасця Ягор Кронда.

Жыхара Берасця таксама абавязалі кампенсаваць прычыненую пацярпелым матэрыяльную шкоду.

Асуджаны раней працаваў у органах унутраных спраў, але быў звольнены за неналежнае выкананне службовых абавязкаў. На момант учынення злачынстваў ён быў беспрацоўным.

Прысуд не быў абскарджаны і набыў законнае дзеянне.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках