29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ затрымаў дырэктара «Івацэвічдрэва» і ягонага сына

41
КДБ затрымаў дырэктара «Івацэвічдрэва» і ягонага сына

Дырэктар і сын абвінавачваюцца ва ўчыненні шкоды прадпрыемству на суму не меншую за 224 720 еўраў.

КДБ Беларусі выявіў злачынную схему на ААТ «Івацэвічдрэў». Як паведаміў tut.by афіцыйны прадстаўнік установы Дзмітрый Пабяржын, арганізаваў яе генеральны дырэктар прадпрыемства Уладзімір Шульга. Імпартную сыравіну для прадпрыемства ён закупляў завышанымі коштамі праз замежныя кампаніі, падкантрольныя ягонаму сыну. У выніку шкода склала не менш за 225 тысяч еўраў.

З ацэнкі следства, ААТ «Івацэвічдрэў» для вытворчасці драўняна-стружкавых пліт закупляла імпартны меламін. З 2014 года асноўнымі пастаўшчыкамі гэтай сыравіны з'яўляліся замежныя кампаніі «National Resources L. P.» (Літва) і «Great Imports/exports L. P.» (Шатландыя). КДБ устанавіў, што фактычнымі іх уласнікамі з'яўляюцца сын Шульгі і ягоны блізкі знаёмы Непляховіч А. В.

Праз гэтыя фірмы меламін закуплялі ў кітайскіх вытворцаў коштам 750-800 даляраў за тону. А на прадпрыемства яго ўжо рэалізоўвалі коштам 1350-1400 еўраў за тону. У выніку ААТ «Івацэвічдрэў» прычыненая шкода у асабліва вялікай суме не як 224 720 еўраў.

У дачыненні да фігурантаў распачата крымінальная справа паводле ч 3 арт 424 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (Злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі, што пацягнула цяжкія наступствы.) Усе яны затрыманыя і змешчаныя пад варту.

КДБ праводзіць неабходныя следчыя дзеянні і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, накіраваныя на выяўленне і дакументаванне іншых эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасці затрыманых.

«Івацэвічдрэў» — першае і фактычна адзінае даволі ўдала мадэрнізаванае прадпрыемства дрэваапрацоўкі. Уладзімір Шульга, экс-кіраўнік канцэрна «Беллеспаперапрам», узначаліў прадпрыемства ў канцы 2012 года. Тады, у лістападзе, з інспекцыяй на ААТ «Івацэвічдрэў» прыехаў Лукашэнка, каб высветліць, як выконваецца праграма мадэрнізацыі прадпрыемстваў дрэваапрацоўкі.

Дыктатар адхіліў ад працы генеральнага дырэктара Барыса Міхнюка, кіраўніком прадпрыемства загадаў прызначыць старшыню канцэрна «Беллеспаперапрам».

— Магу дакладна сказаць, такога завода, як цяпер, які месцамі ў сметнік ператварыўся, у вас дакладна не будзе. І гэта зробіце вы, магчыма, з новым дырэктарам. Трэба заўтра ва ўрадзе разгледзець пытанне — Шульгу накіраваць сюды дырэктарам завода, пакуль не навядзе парадак, — распарадзіўся тады Аляксандр Лукашэнка.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках