24 красавiка 2024, Серада, 22:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску гарэў дражджавы камбінат

4
У Менску гарэў дражджавы камбінат

Больш за ўсё пацярпеў більярдны пакой на трэцім паверсе.

Увечары 6 красавіка сталічныя ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар на дражджавы камбінаце (вул. Кастрычніцкая, 14).

Пра здарэнне паведамляе прэс-служба Міністэрства надзвычайных сітуацый.

Прыбыўшы на месца, ратавальнікі ўбачылі дым сярэдняй канцэнтрацыі з вокнаў трэцяга паверха. Падчас тушэння было ўстаноўлена, што на другім паверсе ў адміністрацыйным будынку адбылося ўзгаранне лесвічнага марша (з другога на трэці паверх), а таксама маёмасці ў більярдным пакоі на трэцім паверсе.

Пацярпелых няма, эвакуацыя не праводзілася. Прычына загарання высвятляецца, версія, якая разглядаецца, - кароткае замыканне.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках