29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Банкаўская касірка ў Шуміліне на просьбу махляра перавяла за мяжу значную суму грошай

7
Банкаўская касірка ў Шуміліне на просьбу махляра перавяла за мяжу значную суму грошай

Касірка зрабіла грашовыя пераводы невядомым людзям на суму, большую за 1,9 мільёна расейскіх рублёў і $4,9 тысячы.

Шумілінскі райаддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу аб факце замаху на махлярства, учыненае ў асабліва значнай суме. Падрабязнасці tut.by паведаміла афіцыйная прадстаўніца УСК рэгіёну Святлана Сахарава.

У працоўны час 6 красавіка 26-гадовай касірцы аднаго з банкаў у Шуміліне патэлефанаваў мужчына, які выдаў сябе за супрацоўніка тэхнічнай падтрымкі. Ён патлумачыў дзяўчыне, што для праверкі праграмнага забеспячэння трэба здзейсніць некаторыя аперацыі.

На ўказанне мужчыны касірка ўвяла ў аплатную сістэму банка значэнне для пералічэння грашовых сродкаў. Такім чынам дзяўчына зрабіла міжнародныя грашовыя пераводы невядомым людзям на суму, большую за 1,9 млн расейскіх рублёў і 4900 даляраў. Частку аперацый - на суму, большую за 260 тысяч расейскіх рублёў - банкаўская сістэма заблакавала.

Следчыя агледзелі памяшканне банка, дапыталі касірку, канфіскавалі яе мабільны тэлефон і ноўтбук. Вышукам падазраванага зоймецца міліцыя.

Следчыя рыхтуюць інфармацыйны ліст у Нацыянальны банк Беларусі з просьбай неадкладна паведаміць супрацоўнікам усіх банкаў, іх філіялаў, аддзяленняў у краіне пра інцыдэнт у Шуміліне і папярэджанні такіх сітуацый.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках