20 красавiка 2024, Субота, 1:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Зялёныя»: Пашкоджаны корпус БелАЭС павялічвае рызыку аварыі

3
«Зялёныя»: Пашкоджаны корпус БелАЭС павялічвае рызыку аварыі

Халатнасць уладаў можа прывесці да тэхнагеннай катастрофы.

Беларуская партыя «Зялёныя» і грамадскае аб'яднанне «Экадом» выступілі з заявай з нагоды ўстанаўлення на першы энэргаблок БелАЭС корпуса рэактара, які стукнулі аб слуп падчас перавозкі. Яны намагаюць, што трэба спыніць будаўніцтва і правесці незалежнае і публічнае расследаванне інцыдэнту з корпусам рэактара, а таксама іншых інцыдэнтаў і парушэнняў пры будаўніцтве, паведамляе «Радыё Свабода».

Згодна з заявай, выкарыстанне корпуса павышае рызыку аварыі на БелАЭС, у тым ліку радыяцыйнай. Па-ранейшаму сітуацыя непразрыстая і непадкантрольная грамадскасці Беларусі і суседзяў. Не была створаная камісія з удзелам незалежных экспэртаў для расследавання здарэння. Такая сітуацыя, гаворыцца ў заяве, «дэманструе доўгае безадказнае стаўленне заказчыкаў і падрадчыкаў Беларускай АЭС да яе радыяцыйнай бяспекі».

Акрамя таго, падкрэсліваюць эколагі, будоўля вядзецца паводле эксперыментальнага расейскага праекту, таму яна «і без таго нясе недапушчальна высокія рызыкі для жыхароў Беларусі, якія пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС, і суседняй Літвы, непрымальная эканамічна і небяспечная для энэргетычнай сістэмы краіны». Такія высновы зрабіла раней Грамадская экалагічная экспэртыза будаўніцтва БелАЭС.

Паводле заяваў чыноўнікаў, корпус рэактара прайшоў перад усталяваннем «візуальны, вымяральны і іншыя» тыпы кантролю, ён адпавядае «ўсім патрабаванням». Эколагі ж спасылаюцца на канадскага спецыяліста ў атамнай энэргетыцы Гордана Эдвардса, які сцвярджае, што гэтых захадаў недастаткова, каб выявіць схаваныя дэфекты металу, якія могуць падчас эксплуатацыі прывесці да разгерметызацыі корпуса. Акрамя таго, гаворыцца ў заяве, удар можа прывесці да парушэння трываласці апоры, на якой мацуецца корпус рэактара.

Гэта другі корпус рэактара, які рыхтуецца для БелАЭС. Першы давялося замяніць, бо ён упаў з неназванай вышыні. Мінэнэрга прызнала пашкоджанне толькі праз два тыдні. Пашкоджаны корпус «Расатам» можа выкарыстоўваць на іншай АЭС.

Тое, што на будоўлі БелАЭС здарылася ўжо 10 інцыдэнтаў і 3 смерці, паведамлялася не адразу і толькі пасля ціску незалежных СМІ і суседніх краін. У БелАЭС Літва бачыць пагрозу ўласнай бяспецы, таму выказвае пратэсты ў міжнародных структурах і заклікае не купляць электраэнэргію з БелАЭС.

Увядзенне ў эксплуатацыю першага энэргаблока Беларускай АЭС адкладзенае да 2019 года, кошт будаўніцтва можа вырасці на 780 мільёнаў даляраў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках