29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Змітра Паліенку асудзілі на два гады турмы

12
Змітра Паліенку асудзілі на два гады турмы
ЗМІЦЕР ПАЛІЕНКА
ФОТА: SPRING96.ORG

Удзельніка акцыі раварыстаў «Крытычная маса» павезлі адбываць пакаранне наўпрост з суда.

Суд Заводскага раёна Менска скасаваў адтэрміноўку пакарання грамадскаму актывісту Змітру Паліенку. Проста з будынка суда яго адвезлі адбываць 2-гадовае пакаранне, паведамляе «Свабода».

12 кастрычніка 2016 года ўдзельнік акцыі веласіпедыстаў «Крытычная маса» Зміцер Паліенка быў асуджаны на два гады з адтэрміноўкай. Яго прызналі вінаватым у «нападзе на міліцыянта».

Пасля прысуду Зміцер Паліенка не раз удзельнічаў у вулічных акцыях і атрымліваў розныя тэрміны арышту. 7 красавіка суд скасаваў адтэрміноўку паводле ранейшага прысуду.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках