25 красавiка 2024, Чацвер, 14:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі праект паўдзельнічае ў бітве стартапаў на амерыканскай канферэнцыі

Беларускі праект паўдзельнічае ў бітве стартапаў на амерыканскай канферэнцыі
ФОТА: VC.RU

Мерапрыемства збярэ тысячы праектаў з усяго свету.

Стартап з беларускімі каранямі FriendlyData апынуўся адным з 66, які арганізатары буйной амерыканскай канферэнцыі Collision выбралі для PITCH. Гэта бітва стартапаў у рамках асноўнага мерапрыемства, якое збярэ тысячы праектаў з усяго свету. Удзельнікі будуць прэзентаваць свае распрацоўкі на сцэне перад журы. Цяпер FriendlyData праходзіць праграму акселерацыі ў буйным фондзе 500 Startups. Onliner.by звязаўся з адным са стваральнікаў праекта – Міхаілам Румянцавым.

– Чым збіраецеся здзівіць журы?

– Паколькі наша кампанія знаходзіцца на ранняй стадыі станаўлення бізнэсу, цяжка будзе здзівіць журы і прэсу метрыкамі рэкурэнтнай (зваротнай. – Заўвага) выручкі, таму сваю прэзентацыю мы сфакусуем на ўнікальнасці нашай каманды і тэхналогіі. Акрамя гэтага, плануем апісаць некалькі кейсаў выкарыстання нашага прадукту кампаніямі з сусветным імем. На жаль, пакуль не магу называць іх.

– Ёсць здагадкі, чаму Вы патрапілі ў шорт-ліст?

– Глыбока тэхналагічныя праекты з выразнай бізнэс-мадэллю заўсёды выклікаюць цікавасць на падобных канферэнцыях. Апрацоўка натуральнага маўлення цяпер з'яўляецца адным з самых трэндавых і перспектыўных напрамкаў: згодна з свежымі прагнозамі даследчай кампаніі Gartner, у найбліжэйшыя некалькі гадоў большасць аналітычных запытаў будзе праводзіцца з дапамогай натуральна-моўных тэкставых або галасавых камандаў.

Напрыканцы Міхаіл дадаў, што ўдзел у бітве стартапаў будзе для каманды добрай трэніроўкай перад 500 Startups Demo Day – мерапрыемства запланаванае на 11 траўня ў Сан-Францыска. FriendlyData спрашчае працу з дадзенымі пры дапамозе натуральна-моўнага інтэрфейсу. Сістэма разумее пытанні кшталту «пакажы кліентаў з ЗША».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках