20 красавiка 2024, Субота, 2:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Украіны зацвердзіў праграму супрацоўніцтва з NATO

2
Прэзідэнт Украіны зацвердзіў праграму супрацоўніцтва з NATO
Пётр Парашэнка

Абноўленая праграма ўзаемадзеяння прадугледжвае пакет рэформаў для процідзеяння «агрэсіі РФ, што доўжыцца».

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка падпісаў «адноўленую і ўдасканаленую» нацыянальную праграму супрацоўніцтва Кіева з NATO на 2017 год. Дакумент прадугледжвае правядзенне рэформаў у сектары бяспекі і абароны, ажыццяўленне сацыяльна-палітычных і прававых пераўтварэнняў, барацьбу з карупцыяй і дэцэнтралізацыю ўлады, піша «Нямецкая хваля».

«Мэтай гэтых пераўтварэнняў з'яўляецца набліжэнне Украіны да стандартаў NATO», – сказалі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Праграма прадугледжвае нарошчванне «ўсебаковага практычнага супрацоўніцтва з Альянсам» шляхам прываблівання «фінансавых, матэрыяльна-тэхнічных і іншых магчымасцяў NATO і дзяржаваў-сябраў» арганізацыі.

Мэта – супрацьдзеянне агрэсіі РФ

Рэалізацыя плана закліканая ўзмацніць абароназдольнасць Украіны і нарасціць магчымасці супрацьдзеяння «расейскай агрэсіі, што доўжыцца», адзначаецца ў заяве.

Акрамя таго, комплекс мераў накіраваны на выкананне пастановаў, прынятых паводле вынікаў пасяджэння Камісіі Украіна – NATO 9 ліпеня 2016 у Варшаве. Падчас сустрэчы ў сталіцы Польшчы быў прыняты ўсёабдымны пакет дапамогі рэформам на Украіне. Ён, сярод іншага, прадугледжвае падтрымку ў рамках траставага фонду Паўночнаатлантычнага альянсу.

Каардынацыя працы для выкананні плана ўскладзеная на Кабмін Украіны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках