25 красавiка 2024, Чацвер, 4:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрты назвалі пяць найлепшых прадуктаў для добрага зроку

Экспэрты назвалі пяць найлепшых прадуктаў для добрага зроку

Прадукты, якія неабходна абавязкова ўключыць у свой рацыён, каб пазбегнуць праблем са зрокам.

У наш час бясконцага сядзення перад экранамі манітораў і тэлевізараў многія шукаюць прадукты, якія неабходна абавязкова ўключыць у свой рацыён, каб пазбегнуць праблем са зрокам, піша healthyliving.com.ua.

Як раяць экспэрты, для добрага зроку неабходныя прадукты, багатыя на вітаміны А і С.

Вітамін А з'яўляецца складовай часткай пігменту сятчаткі вочы. Ён патрэбны пры ўсякіх парушэннях гледжання. Яго недахоп выклікае курыную слепату (калі зрок становіцца слабым у прыцемках).

Вітамін С абараняе судзіны, якія забяспечваюць кровазварот сятчаткі вочы.

1. Морква

Гэтая гародніна многім знаёмая з дзяцінства: мабыць, кожнага з нас бацькі прымушалі грызці моркву, аргументуючы тым, што яна добрая для зроку. Дарослыя не хлусілі: заячая радасць, і праўда, багатая бэта-карацінам, які ў арганізме ператвараецца ў вітамін А. Ён удзельнічае ў працэсах аднаўлення функцыі вачэй і прадухіляе развіццё курынай слепаты. Але зрок морква, як прынята думаць, на жаль, не паляпшае.

2. Чарніцы

Гэтая чорная ягада ў важнасці для зроку знаходзіцца на адной прыступцы з морквай. Яна багатая вітамінам С, дапамагае захаваць вастрыню зроку, здымае стомленасць вачэй пасля прагляду тэлевізара і працы з кампутарам. Таму чарніцы асабліва добрыя для офісных работнікаў. У чарнічны сезон лекары рэкамендуюць з'ядаць не менш за 10 шклянак свежых ягад. Зімой жа іх можна есці, перацёршы з цукрам.

3. Шпінат

Багаты вітамінам С. Ужыванне гэтай культуры 2-4 разы на тыдзень зніжае рызыку ўзроставай слепаты і развіцця катаракты. Амерыканскія навукоўцы наогул мяркуюць, што шпінат зможа лячыць некаторыя формы слепаты і цяпер працуюць над распрацоўкай такой гаючай методыкі.

4. Яйкі

Багатыя вітамінам А. І нават нягледзячы на тое, што ў іх яго не так шмат, як у моркве, дастаткова ўсяго двух яек (жаўткоў), каб задаволіць сутачную патрэбнасць арганізма ў гэтым вітаміне.

5. Апельсіны

У адным апельсіне змяшчаецца сутачная доза вітаміну С. Але гэты цытрус яшчэ багаты і вітамінам А. Вядома і тое, што эфірны алей апельсіна павышае вастрыню зроку.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках