24 красавiка 2024, Серада, 12:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр працы: Усе ахвотныя ўжо працаўладкаваныя

84
Міністр працы: Усе ахвотныя ўжо працаўладкаваныя
Ірына Касцевіч
ФОТА: БЕЛТА

Улады жывуць у нейкай паралельнай рэальнасці.

Аб працаўладкаванні ў Беларусі ўсіх ахвотных паведаміла сёння міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч, каментуючы выкананне даручэння Лукашэнкі аб «працаўладкаванні ўсіх беспрацоўных» да 1 траўня, паведамляе БелТА.

«Мы дайшлі да кожнага чалавека. За красавік працаўладкавалі больш за 85 тысяч чалавек, - заявіла яна. - Хто хацеў, то, вядома, быў працаўладкаваны».

Як і прагназавалася, чыноўнікі, не стварыўшы новых працоўных месцаў, знайшлі магчымасць даць справаздачу аб працаўладкаванні ўсіх ахвотных. Паўсюдна людзям з вышэйшай адукацыяй, напрыклад, прапаноўвалі ісці збіраць камяні на палі, але фармальна даручэнне Лукашэнкі ўважаюць за выкананае. Ірына Касцевіч яшчэ раз давяла, што развязваць праблему і даць справаздачу - гэта розныя рэчы.

Напісаць каментар 84

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках