24 красавiка 2024, Серада, 21:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генпракуратура: Ларыса Геніюш рэабілітацыі не падлягае

11
Генпракуратура: Ларыса Геніюш рэабілітацыі не падлягае
Ларысы Геніюш

Актывісты атрымалі катэгарычны адказ ад уладаў.

Сёння актывісты «Моладзі БНФ» атрымалі адказ ад Генпракуратуры на сваё пісьмовае патрабаванне рэабілітаваць беларускую паэтку і грамадскую дзяячку Ларысу Геніюш. Генпракуратура ў гэтым адмовіла, паведамляе «Белсат».

У лісце за подпісам пракурора аддзела Клябанава напісана, што «Геніюш Л.А прызнаная не падлеглай рэабілітацыі».

Ідэя дамагацца рэабілітацыі Геніюш прыйшла да актывістаў летась, і яны пачалі кампанію #Геніюш2016, у рамках якой сабралі больш за 1200 подпісаў, наведалі радзіму паэтэсы ў Зэльве, запатрабавалі паставіць ёй помнік і ўключыць творы ў школьную праграму.

«Тое, што Генпракуратура нам адмовіла, сведчыць пра сутнасць сённяшняй улады. Яна застаецца савецкай, нягледзячы на марныя спробы мяккай беларусізацыі, якой, напраўду, проста прыкрываецца. Адмовілі і год таму, і цяпер», - мяркуе старшыня «Моладзі БНФ» Юры Лукашэвіч.

Паводле слоў Лукашэвіча, рэабілітацыя Геніюш - толькі частка вялікай кампаніі, запланаванай актывістамі.

«Наступным крокам будзе патрабаванне адкрыць архіўныя справы ўсіх, хто трапіў пад рэпрэсіі ў савецкія часы. Шмат беларускіх дзеячаў культуры былі рэпрэсаваныя, расстраляныя. Вядома, адкрыццё архіваў павінна быць сур'ёзнай палітычнай пастановай. Але на гэтым этапе можна было б рэабілітаваць Геніюш...», - мяркуе Лукашэвіч.

13 траўня ў сядзібе БНФ у Менску адбудзецца кінапрагляд фільма «Няскораная», прысвечанага выдатнай паэткі У фільме будуць паказаныя рэдкія фатаграфіі, прагучаць унікальныя аўдыёзапісы.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках