29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Нашы чыноўнікі спяць на пні

34
Леанід Заіка: Нашы чыноўнікі спяць на пні

Беларусь знаходзіцца ў руках аграрнага лобі, што адстала ад жыцця.

Пра гэта ў інтэрв'ю Charter97.org заявіў кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія», эканаміст Леанід Заіка.

- Учора Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця, які нядаўна дапускаў рост ВУП Беларусі на 1%, зрабіў несуцяшальны прагноз: увесь 2017 год эканоміка будзе знаходзіцца ў рэцэсіі. Як вы гэта пракаментуеце?

- Гэта прагназаванне стала адным з самых няўдалых прыкладаў эканамічнага аналізу. Вось як ёсць палітыкі старога пакалення, так ёсць і эканамісты старога тыпу. Яны лічаць кожныя 1-2%, а справа зусім не ў гэтым.

Свет цяпер уступае ў перыяд новай прамысловай рэвалюцыі. Наступны этап гэтай рэвалюцыі – гэта трывалае ўваходжанне ў наша жыццё і эканоміку 3D-друкарак, робатаў, новых відаў энэргіі.

Пакуль эканоміка традыцыйна калгасна-саўгаснага-мясарубачна-трактарная, што ў ёй будзе 2% прыросту, што 15% - гэта ніяк не вырашае праблем Беларусі. Абсалютна. Можна без канца абмяркоўваць гэтыя нязначныя ваганні ў лічбах – эфект будзе нулявы. Цяпер трэба глядзець, што адбываецца ў такіх краінах, як ЗША і Кітай, у навукова-тэхнічных лідараў і арыентавацца на іх дасягненні.

Таму падлічаныя ў рамках традыцыйных учорашніх поглядаў 1-2% мінусу або плюсу – гэта абсалютна нецікава. Таму што свет знаходзіцца напярэдадні перафарматавання ўсёй эканомікі – і сусветнай, і еўрапейскай – у эканоміку ведаў.

А гэтыя «паказчыкі» нічога не значаць у сучасных рэаліях. Калі мы будзем вырабляць на 2% больш мясарубак або шыць «дзіўна прыгожыя штаны» - ад гэтага Беларусь ані не прасунецца наперад.

- Калі, як вы кажаце, гэтыя лічбы не маюць ніякага значэння – як інакш можна ахарактарызаваць стан беларускай эканомікі на сённяшні дзень?

- Беларусь цяпер сядзіць дзе-небудзь на пяньку каля трактара і глядзіць, як кітайцы робяць дзесяціядзерныя смартфоны. А амерыканцы ў гэты час робяць google-трактары. Нават цяжка сказаць – яна сядзіць на пяньку або спіць на ім. Але факт у тым, што яна засталася далёка ззаду.

Праблема ў тым, у нас у краіне няма гэтага «драйву», няма ва ўладаў жадання ператвараць жыццё ў нагу з часам. Краіна знаходзіцца ў руках аграрнага лобі, якое ўсё сваё жыццё будавала на трактарах, на бульбе, на азімых.

А тым часам уступае ў эканоміку ведаў.

А гэтыя працэнты нічым эканоміцы не дапамогуць: ну зрабілі на два трактары больш – можа хтосьці там наверсе парадуецца, а карысці ад гэтага ніякай.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках