29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебску з'явіліся першыя беларускія станцыі для зарадкі электрамабіляў

7
У Віцебску з'явіліся першыя беларускія станцыі для зарадкі электрамабіляў

Станцыя працуе ў тэставым рэжыме бясплатна для спажыўцоў.

Віцебскае ААТ «Віцязь» выпусціла першыя беларускія станцыі для зарадкі электрамабіляў. Яны значна таннейшыя за імпартныя аналагі. Адна станцыя ўжо ўстаноўлена ў Віцебску і працуе ў тэставым рэжыме бясплатна для спажыўцоў.

Заказчыкам стварэння электразараднай станцыі выступіла Міністэрства прамысловасці Беларусі. Ад макета новаўвядзення да вырабу прайшло 1,5 года.

«Распрацоўваючы прататып, мы ўзялі лепшае з замежных аналагаў, – распавёў «Ежедневнику» кіраўнік сектара распрацоўкі ААТ «Віцязь» Тарас Клімчанка. – Аптымізавалі нашу станцыю і працэс падлучэння электрамабіля.

Для ўключэння дастаткова падлучыць кабель да аўтамабіля з аднаго боку і да станцыі – з другога, і трэба актываваць прыладу, гэта можна зрабіць з дапамогай RFID-карты, SMS-паведамлення, або мабільнага дадатку, які ўсталёўваецца на АС Android.

Нашы станцыі з пераменным трохфазным токам – гэта найбольш распаўсюджаны варыянт у свеце. Час зарадкі электрамабіля складае блізу 4 гадзін. Пры вырабе станцыі выкарыстоўваюцца беларускія камплектуючыя. Наша прадпрыемства зрабіла ўнікальны дызайн карпусных дэталяў і праграмнае начынне».

Беларускія зарадкі для электрамабіляў абсталяваны разеткай стандарту IEC62196 (Type 2), дзякуючы чаму можна зараджаць з іх дапамогай электрычныя аўто любых марак, вырабленыя ў Еўропе і ў ЗША, з ужываннем кабеля-перахадніка на канектар амерыканскага стандарту SAE J1772.

Пры гэтым станцыі шматфункцыянальныя – ёсць еўраразетка і для зарадкі іншага транспарту на электрацязе – гіраскутараў, электравеласіпедаў, электраскутараў.

«Кошт адной нашай электразараднай станцыі блізу 2 тыс. даляраў, – распавёў Тарас Клімчанка. – А замежныя аналагі (з такім жа наборам функцый) каштуюць у 3-4 разы даражэй. Пры гэтым мы прадугледзелі магчымасць абсталяваць электразарадную станцыю дадатковымі функцыямі, або, наадварот, штосьці прыбраць для патаннення. Да прыкладу, можна дадаць модуль Wi-Fi, відэаназіранне, а зняць – лічыльнік электраэнэргіі, счытвальнік RFID-карт».

Першая зарадка для электрамабіляў ужо ўстаноўлена ў Віцебску на аўтастаянцы каля ААТ «Віцязь». Да канца года новаўвядзенне бясплатнае для спажыўцоў.

Кліентаў пакуль у станцыі нешмат. Паводле ацэнак супрацоўнікаў прадпрыемства, у Віцебску ўсяго 5 электрамабіляў, а па ўсёй Беларусі іх 20-30. Аднак, як адзначае Тарас Клімчанка, у перспектыве колькасць электрамабіляў у нашай краіне будзе штогод павялічвацца на некалькі дзесяткаў.

І найбліжэйшым часам плануецца пастаўка электразарадных станцый ва ўсе рэгіёны Беларусі. Пакуль жа заказчыкі новаўвядзення – буйныя менскія банкі і гандлёвыя цэнтры, плюс прыходзяць запыты з розных рэгіёнаў Расеі.

Да канца года на прадпрыемстве плануюць выпусціць блізу дзесяці станцый, у 2018 годзе – прыкладна сотню.

Пры гэтым налета на ААТ «Віцязь» маюць намер пачаць выпускаць электразарадных станцыі хуткага тыпу. Час зарадкі электрамабіляў на іх складае блізу трыццаці хвілін, аднак яны больш складаныя ў вырабе і даражэйшыя ў кошце. Цана адной такой станцыі – блізу 20 тыс. даляраў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках