16 красавiка 2024, aўторак, 18:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турчынаў: Расея мае намер пракласці Сувалкскі калідор

10
Турчынаў: Расея мае намер пракласці Сувалкскі калідор
АЛЯКСАНДР ТУРЧЫНАЎ
ФОТА: REUTERS

Мэта вучэнняў «Захад-2017» - адпрацоўка нападу на Літву і Польшчу.

Сакратар РНБА Украіны Аляксандр Турчынаў заявіў, што на вучэннях Захад 2017 расейцы будуць трэніравацца пракладваць Сувалкскі калідор, што ў рэальнасці немагчыма без агрэсіі супраць Літвы і Польшчы. Пра гэта распавядаецца ў вялікім спецпраекце liga.net, прысвечаным трохгоддзю расейска-ўкраінскай вайны «Вайна 2017».

Крэмль, на думку Турчынава, адным з прыярытэтаў называе аднаўленне межаў Расеі ў рамках былога Савецкага Саюза.

«Гэта не хаваецца, на гэта працуе расейская прапаганда, спецслужбы і сілавікі. Але спроба вярнуць Украіну ў сваю арбіту, якая з'яўляецца па ацэнцы Бжэзінскага, базавым элементам, без якога рэанімацыя Імперыі немагчымая, - у іх відавочна забуксавала», - канстатуе ён.

Са слоў Турчынава, для выканання сваёй мэты рэжым у Маскве прымяняе ў дачыненні да суседзяў тэхналогію ўцягвання і «жорсткага падвязвання да арбіты сваіх інтарэсаў».

«Тут і ўплыў на выбары, на кадравыя прызначэнні, фінансавы або энэргетычны (газавы, нафтавы) допінг, размяшчэнне вайсковых баз, стварэнне вайсковага квазісаюзу (АДКБ - Арганізацыя дамовы аб калектыўнай бяспецы, куды ўваходзяць Расея, Беларусь, Арменія, Казахстан, Кіргізстан і Таджыкістан). Ну, а ў выпадку выхаду гэтых дзяржаў за расстаўленыя для іх сцяжкі ў ход пойдзе схема замены кіраўніцтва, а ў выпадку немагчымасці гэтага - банальная вайсковая сіла», - распавёў сакратар РНБА.

Акрамя таго, нагадвае ён, Расея не спыняе спробаў узмацніць свой уплыў на Балканах. Красамоўны прыклад - нядаўняя спроба дзяржаўнага перавароту ў Чарнагорыі.

У Радзе нацбяспекі адзначаюць, што агрэсіўная палітыка Расеі праглядаецца ў падрыхтоўцы сумесных вучэнняў РФ і Беларусі «Захад-2017», дзе будзе адпрацоўка наступальных аперацый.

«Мэта расейскіх вучэнняў - праверка гатоўнасці войскаў да правядзення шырокамаштабных аперацый пры жорсткіх абмежаванні часу на іх падрыхтоўку. У задуме вучэнняў таксама мяркуецца адпрацоўка стварэння Сувалкскага калідора, што ў рэальнасці немагчыма без агрэсіі супраць Літвы і Польшчы», - паведаміў сакратар РНБА.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках