20 красавiка 2024, Субота, 19:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суботкіна могуць пазбавіць дома

3
Суботкіна могуць пазбавіць дома
ФОТА: TUT.BY

Сям'ю экс-мэнэджара хакейнага клуба «Дынама-Мінск» могуць выселіць паводле пастановы суда.

Алена Суботкіна разам з двума дзецьмі можа быць выселеная з уласнага дома ў Бабруйску паводле пастановы суда. На гэтым намагае бацька першай жонкі экс-кіраўніка клуба Сяргей Сталяроў, які сцвярджае: Максім Суботкін вінен яму вялікую суму, піша tut.by.

Гаворка ідзе пра грошы, якія Максім Суботкін, знаходзячыся ў шлюбе з першай жонкай, нібыта пазычыў у цесця пад распіску для развіцця бізнэсу ягонай жа дачкі.

Максім Суботкін развёўся з першай жонкай Кацярынай ў 2008 годзе, цяпер жанчына жыве ў Смалявічах з новым мужам. А ейны бацька Сяргей Сталяроў у 2009 годзе падаў на былога зяця ў суд, патрабуючы вяртання пазыкі. Працэс цягнуўся аж да таго моманту, пакуль генеральнаму дырэктару клуба не было выстаўленае абвінавачванне ў службовай халатнасці і вынесены прысуд - 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

- Мы тады жылі ў Менску на здымнай кватэры, чакалі з'яўлення на свет дачкі, - распавядае Алена. - Калі прысуд увайшоў у дзеянне, арыштавалі ўсю маёмасць, у тым ліку мэблю і бытавую тэхніку гаспадароў трохпакаёўкі, якую мы здымалі. Таксама быў накладзены арышт на дом, які паводле дакументаў знаходзіцца ў маёй уласнасці.

Дом Алена Суботкіна атрымала ў падарунак ад свёкра, бацькі Максіма, які сам яго пабудаваў.

- Максім цалкам сплаціў шкоду, якую, як вынікае з дакументаў судовай справы, прычыніў хакейнаму клубу. Пасля гэтага арышт з ягонай маёмасці, а таксама з майго дома, павінен быў быць зняты. Але гэтага не адбылося, мне параілі разгледзець пытанне ў судовым парадку, - кажа жонка Максіма Суботкіна.

У лютым гэтага года Алена падала ў суд Бабруйска і Бабруйскага раёна пазоў з нагоды зняцця арышту з маёмасці, прайшлі два пасяджэнні з удзелам прадстаўнікоў пракуратуры, пасля чаго ў працэс была ўведзеная трэцяя старана - Сяргей Сталяроў.

У сваёй заяве ён просіць не толькі прызнаць несапраўдным акт дарэння дома, але і патрабуе, каб шлюбная дамова паміж мужам і жонкай Суботкінымі была ануляваная. Усе гэтыя дакументы з'яўляюцца законнай перашкодай для высялення жанчыны з дзецьмі на двор.

На апошнім судовым пасяджэнні, якое адбылося 11 траўня, было адхіленае хадайніцтва аб прыцягненні да працэсу ў якасці сведкі першай жонкі Максіма Суботкіна. Разам з тым было задаволена хадайніцтва аб прыцягненні да працэсу прадстаўнікоў аддзела адукацыі Ленінскага раёна Бабруйска. Яны павінны агучыць на судзе правы двух непаўналетніх дзяцей Алены, якія, на ейную думку, могуць быць парушаныя.

Сяргей Сталяроў, з якім удалося звязацца праз тэлефон, пацвердзіў факт завінавачанасці, аднак адмовіўся выкласці сваю версію таго, што адбываецца.

- Версія ёсць толькі адная, яна афіцыйная.

На заўвагу аб тым, што двое непаўналетніх дзяцей могуць застацца без даху над галавой, мужчына адказаў:

- А як вам такія этычныя нормы - грошы ўзяць ды не аддаць?

Нагадаем, што Максім Суботкін быў затрыманы ў ліпені 2015 года. Былы топ-мэнэджар хакейнага клуба «Дынама» абвінавачваўся ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, што пацягнула цяжкія наступствы ў выглядзе шкоды ў асабліва вялікай суме (ч 3 арт 424), у завалодванні грашовымі сродкамі клуба з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў (ч 4 арт. 210) і ў перавышэнні ўлады або службовых паўнамоцтваў (ч 3 арт 426).

Суботкін кампенсаваў 2,3 млрд недэнамінаваных рублёў, але ў памілаванні яму было адмоўлена.

18 кастрычніка былы генеральны дырэктар хакейнага клуба «Дынама-Мінск» Максім Суботкин быў прысуджаны шляхам частковага складання пакаранняў да 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй. Да трох гадоў паводле артыкулу 424 (Злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, якое пацягнула цяжкія наступствы ў выглядзе ўчынення шкоды ў асабліва вялікай суме), да чатырох - паводле 426 (Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў). Эпізод з Сагындыкавым быў перакваліфікаваны з 210 (Завалодванне грашовымі сродкамі клуба з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў) у 428 (Халатнасць).

Сам Суботкін заяўляў, што парушэнні ў яго працы былі вынікам памылак і не мелі карыслівай мэты.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках