19 красавiка 2024, Пятніца, 14:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Настаўніца: Калі пачынаць заняткі а 9-й гадзіне, другая змена будзе да 20:00

32
Настаўніца: Калі пачынаць заняткі а 9-й гадзіне, другая змена будзе да 20:00

Настаўніца пракаментавала змену графіка працы школ “пад Колю”.

"Трэба нам мяняць графік працы школ. Раней дзевяці гадзін ўрокі пачынаць не трэба", ― патрабуе Аляксандр Лукашэнка, прымаючы кадравыя пастановы.

Раней, выступаючы з пасланнем, кіраўнік краіны прызнаўся, што яго малодшы сын Мікалай засынае на ўроках.

“Яму трэба у шэсць гадзін прачнуцца! Пытаюся: ну як на першым уроку? “Так, тата, нічога ― усё спяць, і я там прыкархнуў трошкі". Кажу: “Слухай, ты ж сын прэзідэнта, нельга так!”. "Спаць хачу!". Бязладдзе ў школе ў элементарных рэчах. Чаму хварэюць дзеці? Вось прычына... Мы ж інвалідаў рыхтуем!” ― выказваўся Аляксандр Лукашэнка.

Цяпер любая школа сама можа мяняць графік, па якім ідуць урокі. Гэта пацвярджаюць у Мінадукацыі. Дзіўна, што гэтага не зрабіла школа, дзе вучыцца малодшы сын правадыра краіны, піша euroradio.fm.

Звычайна школы на гэта не ідуць, бо калі заняткі пачынаць пазней, то другая змены будзе заканчваць урокі а восьмай гадзіне вечара! А яшчэ ж ёсць факультатывы і класныя гадзіны.

“Чым пазней пачынаць, тым пазней урокі скончацца. У нас 1720 вучняў у школе і калі перанесці пачатак занятак, то ўрокі будуць у другой змены позна ўвечары заканчвацца. У нас немагчыма гэта рэалізаваць. Дзеці сонныя а восьмай раніцы, праўда, але ўсе сонныя ў гэты час. Столькі ж гадоў так пачыналі. У маленькай школе, вядома, можна хоць а 12-й пачынаць”, ― выказваецца настаўніца з мінскай школы Вікторыя.

У Мінадукацыі загад Аляксандра Лукашэнкі пачулі, “пытанне прапрацоўваецца”. Тут свая трактоўка словаў правадыра краіны:

“Ёсць школы, якія вучацца ў дзве змены, і працэс навучання пачынаць а 9-й позна. Мабыць, правадыр меў на ўвазе малакамплектныя школы. У вёсках, дзе дзяцей трэба падвозіць да школы, гэта мэтазгодна. Пакуль там усе збяруцца. А ў горадзе адміністрацыі школ будуць глядзець, з якога часу пачынаць”, ― апісваюць у Мінадукацыі.

Паводле санітарна-эпідэміялагічных нормах заняткі ў школе сапраўды лепш пачынаць а 9-й гадзіне. Так рэкамендуе Рэспубліканскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. Але, незразумела, як выканаць такую рэкамендацыю у школах, дзе вучацца ў дзве змены, а таксама як быць бацькам, якім у дзевяць ужо трэба быць на працы.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках