29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва адмовілася ад пасажырскіх чыгуначных перавозак у Маскву

9
Літва адмовілася ад пасажырскіх чыгуначных перавозак у Маскву

Літоўская чыгунка адмовілася ад перавозак пасажыраў у сталіцу краіны-агрэсара.

Літоўская дзяржаўная кампанія Lietuvos Gelezinkeliai (Літоўская чыгунка) адмовілася ад перавозак пасажыраў у Маскву. Пра гэта паведамляе Delfi.

У кампаніі кажуць, што дзякуючы гэтаму яна можна эканоміць штогод €2 млн, а пасажыры і далей змогуць ездзіць у Расею на расейскіх цягніках.

У Lietuvos Gelezinkeliai з панядзелка перастануць прычапляць вагоны да расейскага цягніка, які едзе маршрутам Калінінград-Вільня-Масква.

«У трох дадатковых вагонах у сярэднім ездзіла прыкладна 20 пасажыраў. Маршрут захаваецца і надалей, аднак у Вільні мы перастанем прычапляць свае вагоны. Дзякуючы гэтаму нашы выдаткі скароцяцца», - сказаў намеснік гендырэктара кампаніі Лінас Баўжыс.

У мінулым годзе кампанія Lietuvos Gelezinkeliai перавезла ў Маскву і назад амаль на 27% менш пасажыраў, чым у 2015 годзе.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках