19 красавiка 2024, Пятніца, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь з 20 медалямі заняла першае месца на ЧС у муай-тай

10
Беларусь з 20 медалямі заняла першае месца на ЧС у муай-тай

У заключны дзень амаль усе нашы байцы, якія выступалі ў фіналах дарослых спаборніцтваў, здабылі залатыя ўзнагароды.

Беларускія байцы з 20 медалямі занялі першае месца ў камандным заліку чэмпіянату свету ў муай-тай, які заканчваецца 12 траўня ў Менскім палацы спорту, перадае tut.by.

У заключны дзень амаль усе беларускія спартоўцы, якія выступалі ў фіналах дарослых спаборніцтваў, здабылі залатыя ўзнагароды - Алена Ляшкевіч (45 кг), Дыяна Емяльянава (звыш 75 кг), Арцём Аванясаў (63,5 кг), Дзмітрый Варац (67 кг), Дзмітрый Валент (81 кг), Яўген Ваўчок (86 кг), Дзяніс Ганчаронак (91 кг).

Сярэбраны медаль атрымала Людміла Чыслава (48 кг), золата тут здабыла прадстаўніца Тайланда Конлак Супгісара.

Прабіўся ў фінал і Вадзім Васькоў (71 кг), аднак праз траўму ён не выйшаў на фінальны двубой і атрымаў срэбны медаль.

Раней уладальнікамі бронзавых медалёў сталі прадстаўнікі Беларусі Сагіф Гасанаў (51 кг), Мікалай Свядомскі (54 кг), Андрэй Герасімчук (звыш 91 кг), Вераніка Собаль (67 кг), Марыя Бялуш (да 75 кг).

У моладзевай катэгорыі (да 23 гадоў) залатымі медалістамі сталі Максім Пяткевіч (63,5 кг) і Дзмітрый Філіпаў (71 кг). Сярэбраныя ўзнагароды заваявалі Раман Доўнар (67 кг), Карэн Тумасян (81 кг) і Уладзіслаў Шадко (звыш 91 кг), бронзавым прызёрам стаў Арцём Віннік (60 кг).

Як ужо паведамлялася, на хатнім чэмпіянаце свету праз траўмы не здолеў выступіць шматразовы чэмпіён планеты Андрэй Кулебін (71 кг).

У чвэрцьфінале выбыў з барацьбы за ўзнагароды 11-разовы чэмпіён свету Віталь Гуркоў (75 кг), які паводле балаў саступіў партугальцу Дыега Калада, які ў выніку стаў срэбным медалістам, у фінале саступіў расейцу Івану Грыгор'еву.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках