19 красавiка 2024, Пятніца, 14:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітай пачне закупляць у ЗША газ

8
Кітай пачне закупляць у ЗША газ

Аб перафарматаванні гандлю паміж дзвюма краінам Дональд Трамп і Сі Цзінпін дамовіліся ў красавіку.

Кітай адкрые свой рынак амэрыканскім рэйтынгавым кампаніям і аператарам крэдытных картак, а таксама зноў пачне імпартаваць з ЗША звадкаваны газ і ялавічыну ў адпаведнасці з дамоўленасцю аб перафарматаванні гандлю паміж дзвюма краінамі, дасягнутай Дональдам Трампам і Сі Цзінпінам падчас візіту апошняга ў ЗША, перадае ВВС.

Кітай адкрые для ЗША свае рынкі ў рамках 100-дзённага плана перафарматавання гандлёвых стасункаў паміж дзвюма краінамі, які Трамп і Сі зацвердзілі ў красавіку. Захады, якія будуць зробленыя ў рамках першага этапу плана, падрабязна апісаныя ў заяве профільнай амэрыканскай установы.

Аб аб'ёмах будучых паставак звадкаванага газу ў Кітай у заяве не гаворыцца - кантракты яшчэ не ўкладзеныя. Іх умовы будуць абмяркоўвацца асобна ў адпаведнасці з камерцыйнымі інтарэсамі прадаўцоў і пакупнікоў, гаворыцца ў заяве.

Для доступу амэрыканскіх аператараў крэдытных картак і рэйтынгавых агенцтваў на кітайскі рынак вызначаныя часавыя рамкі - да 16 ліпеня ў Кітаі павінны пачаць працаваць два рэйтынгавыя агенцтвы, якія цалкам належаць замежным кампаніям, да той жа даты павінен пачацца працэс ліцэнзавання амэрыканскіх аператараў крэдытных картак.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і старшыня КНР Сі Цзіньпін сустрэліся ў ЗША ў красавіку і абмяркоўвалі галоўным чынам захады для павелічэння амэрыканскага экспарту ў Кітай і скарачэння дэфіцыту, які ЗША маюць у гандлі з КНР.

У нядаўнім інтэрв'ю часопісу Economist Трамп заявіў, што іхняя сустрэча была вельмі плённай. «Я маю справу з чалавекам, які мне вельмі падабаецца. Мне здаецца, я яму таксама вельмі падабаюся, - сказаў Трамп. - Ён выдатны хлопец».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках